У святой краіне выгнання. Ала Сямёнава

У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава


Скачать книгу
мары».

      Кацярына Пятроўна больш падабалася Луізе Генрыхаўне – можа, таму, што Нора не купляла ў яе духоў? Можа, таму, што ваенны статус Капітаншы быў у мінулым, а суровая Нора ўвасабляла сабой сённяшняе рэальнае становішча. Луіза Генрыхаўна неяк прамовіла – каб выбіраць, то яна не вельмі б ірвалася мець суседкай каго з двухпавярховага пракурорскага будынка. А найлепшай рэкамендацыяй у вуснах Луізы Генрыхаўны былі словы: «Гэта мой сталы кліент». І Луіза Генрыхаўна здабывала, прасіла на базе ружовую пудру, пудру «рашэль», модныя рыдыкюлі, нейкія карункі, сутажы, гузікі, духмянае мыла – каб збыцца прэйскурантнай нэндзы пасляваенных гадоў. Шаснаццатая крама, дзе рабіла Луіза Генрыхаўна, месцілася ў былых гандлёвых радах з традыцыйнай каланадай. Адразу як увойдзеш – аддзел Луізы Генрыхаўны. Нібыта даніна традыцыі і добраму густу.

      У выхадны свой дзень Луіза Генрыхаўна смажыла вялізныя смакотныя катлеты, варыла кісель і ўвечары ішла ў кіно. На «Вялікі вальс», «Серэнаду Сонечнай Даліны», «Петэра». Яна любіла трафейныя фільмы: там былі прыгожыя жанчыны і шчаслівы канец. Ніхто, між іншым, не зважаў, здаецца, на тое, што гэтая кабета належала да пераможанай нацыі: дзіва – калі згадаць лёс яе супляменнікаў у Саюзе.

      Прыйшоўшы ў кіно, Луіза Генрыхаўна ўсплёсквала рукамі: «Ах, Франчэска Галь!», «Ах, Дзіна Дурбін!», «Ах, Марыка Рок!» І рашуча падводзіла рысу: «Ажно да Веры Халоднай ім далёка!» «О-о-о!» Луізы Генрыхаўны было шматзначным і важкім. Запярэчыць ніхто не мог. Веру Халодную ніхто не бачыў.

      Тым часам Дана ўжо ведала таямніцу – хаця гэта былі тыя веды, што нічога, акрамя расчаравання, не даюць. Гадоў да васьмі Дана лічыла, што для кіно нехта ходзіць, глядзіць і здымае, занатоўвае на стужку. І было крыху ніякавата – а раптам і яе нехта здымае? Потым яна даведалася, што ёсць акцёры, рэжысёры, аператары, процьма розных людзей, якія здымаюць фільмы, што ёсць спецыяльныя кінастудыі, – і ўздыхнула з палёгкай і расчараваннем.

      Да таго ж, мабыць, больш за кіно Дана любіла кнігі. Луіза Генрыхаўна таксама любіла чытаць. Да раманаў ахвоты не мела. Затое была ў яе незвычайная цікавасць да кніг пра падарожжы і мемуары. Незацярушаная памяць Даны трымала ўсе прозвішчы і геаграфічныя назвы, да вялікага захаплення Луізы Генрыхаўны. Тая неаспрэчна ўсім абвяшчала: «Хадзячая энцыклапедыя». На іх кухні гэта гучала куды больш прывабна за Нінчына: «Рукі як граблі». І Дана была ўдзячная Луізе Генрыхаўне за падтрыманае саліднай асобай яе рэнамэ.

      Зорны час Луізы Генрыхаўны надыходзіў, калі набліжаліся святы і – асабліва – дні нараджэння. Ну, перад святамі ўсё ў непараўнана значных маштабах штогодна паўтарала дом каморніка ў Вілейцы. Толькі тут былі нейкія кілбасы па-венску, струдзелі, бужаніна. Час быў ужо больш багаты. І маці рабіла горы хрустоў, булкі, булачкі, пірагі, рулеты, гусь з яблыкамі, парасят з грэчневай кашай. Абавязковымі былі паляндвіцы і кумпякі ад Буячыхі і Ківачыхі – лепш за іх у горадзе не вэндзіў ніхто. У святочны дзень збіраліся ў вялікім пакоі Азарэвічаў.


Скачать книгу