Пантофля Мнемазіны. Людміла Рублеўская

Пантофля Мнемазіны - Людміла Рублеўская


Скачать книгу
мястэчку вельмі не любілі корпацца ў мінулым. Старавежцы лаяліся на маладзёнаў-гурткоўцаў і на прыхадня-настаўніка, маўляў, няма чаго чапаць старыя косткі, гай з іх не вырасце. Дырэктар школы, па прафесіі гісторык, па паходжанні – сын мясцовага шаўца, аднак, не здаваўся, падазронага біёлага з ягоным гуртком падтрымліваў і сам час ад часу далучаўся да таемных рыцараў у справах раскопных. Ён тлумачыў насцярогу местачкоўцаў водгуллем яшчэ дарэвалюцыйнай гісторыі. Калісь старавежскія падлеткі пасвілі свіней на гарадзішчы дый заўважылі, што дзёдзя дастала лычом срэбную манетку… Ну й пачалі глебу ледзь не зубамі грызці. Уладальнік зямлі, аматар старажытнасцей, даведаўся, што нейкія хамы раскрадаюць гістарычныя каштоўнасці, раз’юшыўся… Жандары тады і малых скарбашукальнікаў адлупцавалі бязлітасна, і бацькам іх дасталося – штрафы, допыты, ці не ўтаілі каштоўныя экспанаты… Карацей, людзі заракліся праклятае месца чапаць.

      А Корвус пра кожную адкапаную рэч расказваў цэлую гісторыю… Ягоны твар маладзеў, хударлявая постаць выпроствалася, нібыта з плеч зваліўся жорнаў. Голас гучаў зусім не як у класе ці ў сухіх размовах. Нізкаваты, глыбокі. І вочы светлыя, аж празрыстыя глядзяць проста кудысь у цябе… Рэму заўсёды бабуля казала, што ў чараўнікоў вочы чорныя. Гэта яна вочы Люцыяна Станіслававіча ў пэўныя моманты не бачыла. Вось бярэ ў руку іржавую нейкую жалязяку, што Ромкава бабуля на дошку клала, каб сыр адціснуць, і давай казані казаць. Гэта, маўляў, сякера бронзавага веку, якая называецца кельт. Яе прывязвалі да дзяржальна накрыж раменьчыкам. Валодалі такой толькі князі ды войты ўсялякія… Бо на Беларусі ў той час не ўмелі такой зброі рабіць, гэта ж тысячу гадоў да нашай эры… Таму прывозілі гэткія сякеры здалёк, на лёгкіх стругах, па рэках… Гэтую, мабыць, з Дунаю. І аддаў за яе наш далёкі продак дзесяць сабаліных скурак… І вось аднойчы напалі ворагі на паселішча, і паспеў стары вой адняць некалькі жыццяў чужынцаў – пакуль у сэрца яго не патрапіла страла з бронзавым наканечнікам.

      Праўда, рэдка прарывалася ў настаўніка такая ўзрушаная гаворка. Вось распавядае натхнёна пра лёс папа Лявонція Карповіча, як той у Вільні беларускія кнігі друкаваў у пачатку сямнаццатага стагоддзя ды як яго езуіты катавалі, раптам кране рукой шнар на шчацэ і быццам абсячэ штось ягоны голас. Зробіцца гаворка зноў сухаватай, роўнай, як на ўроку.

      Дзіва што, з іх чацвярых – Рэм Цвічок, Жэнька Равіновіч, Малгажата Ракуцкая, Рыгор Самусь, рыцараў Ордэна захавальнікаў, – любы мог закласці Магістра. Са шчырай душой праявіць пільнасць, паведаміць хоць каму са школьнага камітэта, што настаўнік вядзе рэлігійную ды нацдэмаўскую прапаганду. Але ж не заклалі. У галаву не прыйшло.

      Ды аднойчы раскопкі давялося перапыніць самім… За рачулкай Наўкай, там, дзе раней шумеў пракаветны лес, з якога даўно выстругалі шафы альбо труны, Ордэнцы знайшлі сляды дзіўнага паселішча. Агароджы няма, па ўсім перыметры праз роўныя прамежкі каменныя крыжы. Уласна кажучы, дзякуючы гэтым крыжам,


Скачать книгу