Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка

Дэманы доктара Глінскага - Сяргей Егарэйчанка


Скачать книгу
на акіян. Мне здаецца, гэта вельмі прыгожае відовішча. У кабінеце ўсталяваны кампутар, за якім вы можаце не толькі працаваць, але і кіраваць домам і сваімі заказамі для абслуговага персаналу. Дадаткова ў кожным пакоі знаходзіцца па планшэце, якія дазваляюць таксама працаваць з заказамі, кіраваць асвятленнем і кандыцыянаваннем паветра. Вы можаце ўладкаваць дом на свой густ ці перапланаваць яго як вам захочацца.

      Я прайшоў у крайняе правае ад пярэдняга пакою памяшканне. Там была прасторная спальня з шырокім ложкам і празрыстай сцяной. Я падышоў да яе.

      Звонку размяшчалася невялікая тэраса, высцеленая шахматнай пліткай і агароджаная кованымі кратамі. На тэрасе стаялі плецены стол і два крэслы.

      За агароджай унізе шумеў акіян. Дзякуючы вузкай палосцы пяску хвалі не разбіваліся аб скалы, а мякка накочваліся на бераг, каб праз секунду адступіць.

      Сонца ішло на захад.

      Я пастаяў хвіліну, гледзячы ўніз. Затым зрабіў крок назад і адчыніў дзверы, якая вялі ў кабінет. Тут быў шырокі пісьмовы стол з чырвонага дрэва, а на ім – манаблок ад Apple, пісьмовы прыбор і тэлефонны камутатар. Сцяна насупраць была ўпрыгожана шырокафарматнай плазменнай панэллю. За сталом стаяла скураное крэсла – яно нагадвала тое знакамітае, якім карыстаўся Чэрчыль. У кабінеце таксама стаялі некалькі стэлажоў для кніг і расстаўленыя ў няправільным парадку крэслы для наведвальнікаў.

      Я штурхнуў наступныя дзверы і трапіў у гасціную. Тут я ўбачыў доўгую канапу, абабітую белай скурай, перад ёй была ўсталяваная яшчэ адна «плазма». Адсюль на тэрасу вялі такія ж шкляныя дзверы, ледзь прыкметныя ў празрыстай сцяне, кухня была аддзеленая ад гасцінай барнай стойкай. Цэнтральнае месца ў гасцінай займаў доўгі белы стол з простымі, але вельмі зручнымі крэсламі-качалкамі.

      У памяшканні кухні я знайшоў высокую чатырохкамерную лядоўню сталёвага колеру і іншую бытавую тэхніку ў знакамітым амерыканскім «пузатым» стылі. Тут таксама была электрапліта з духоўкай, посудамыйная машына, мікрахвалёўка, стаяла нават хлебапечка.

      – Вы цалкам можаце дазволіць сабе не гатаваць ежу, – Гор зноў загаварыў. – Калі хочаце вызваліць сябе ад гэтага абавязку, вы можаце замовіць любую страву праз сістэму заказаў, і яна будзе дастаўлена вам праз гадзіну.

      – Дзякуй, канешне, але я хачу рабіць сваімі рукамі хоць нешта зрэдку, – адказаў я, адчыніўшы лядоўню. Яна была запоўненая самымі разнастайнымі прадуктамі: ад свежай гародніны і садавіны да мяса і рыбы. Тут было шмат малочкі, безалкагольныя напоі, сыры, нават спецыяльны хлеб, запакаваны ў герметычны пакет. Асобна стаяла блюда з канапэ. Я ўзяў парачку, адкрыў бутэльку мінеральнай вады. – Вы дазволіце мне прыняць душ і пераапрануцца? Я ўжо двое сутак у гэтым адзенні і, напэўна, пахне ад мяне не надта прыемна.

      – Калі ласка. Свежую вопратку вы знойдзеце ў гардэробнай. Я пачакаю вас тут.

      Я праглынуў канапэ і выйшаў. У гардэробнай сярод мноства адзення (усё было патрэбнага мне памеру) я выбраў камплект свежай бялізны, светлыя штаны і льняную лёгкую


Скачать книгу