Беркут. Кніга першая. Мікола Міхайлавіч Адам

Беркут. Кніга першая - Мікола Міхайлавіч Адам


Скачать книгу
што сэнсу не змяняла, магчымага шчасця, хісткага, вядома, нетрывалага і пакорлівага ўсім мясцовым вятрам… Андрэй Віктаравіч мог пакрыўдзіцца і меў на тое права: не паспеў прыйсці, як ужо гоняць… Што ён пра яе, Ларысу, падумае? Што ўжо падумаў?

      – Я разумею, – сказаў ён і накіраваўся ў вітальню, пачаў абувацца. Яна бачыла: яму было няёмка, але не за сябе, за яе. Ён ні аб чым не пытаў, не патрабаваў тлумачэнняў, не псіхаваў, што сведчыла, відаць, аб выхаванасці альбо аб выпрацаванай самастойна стрыманасці і павазе да чужых таямніц. Ларыса адчула ад усведамлення апошняга, як вочы яе набрыняюць слязьмі. З-за жалю да сябе. Яна адвярнулася, каб ён не заўважыў іх, хоць цьмянае асвятленне ў вітальні не дазволіла б усё адно тыя слёзы разгледзець.

      Андрэй Віктаравіч абуўся, апрануў паліто, насунуў на галаву пыжыкавую шапку, узяўся за дзвярную ручку, каб націснуць на яе, адчыніць дзверы і сысці, магчыма, назаўжды. Мужчына Ларысавай мары вось-вось мог знікнуць з яе жыцця і ніколі не вярнуцца ў яго.

      – Андрэй Віктаравіч! – у адчаі кінула яе да дзвярэй. – Андрэй!.. – прытулілася яна да мужчыны, які адпусціў дзвярную ручку і аберуч прыхінуў жанчыну да сябе. Відавочна, яна яму таксама падабалася. Ён не зусім разумеў, хоць і сказаў, што разумее, чаму яго выстаўляюць, але сапраўды падумаў пра форс-мажорныя абставіны, да якіх не меў ніякага дачынення, а таму і не прэтэндаваў на іх веданне. Шчыра кажучы, іх узнікненне нават паспрыяла пазбегнуць нялоўкіх момантаў, якія б абавязкова паўсталі бярлінскай сцяной, застанься ён сам-насам з Ларысай на кухні пад музычным наглядам радыё «Маяк». Вусны Ларысы, здавалася, гарачым шакаладам частавалі губы Андрэя Віктаравіча, якія жарсна і ў некаторай ступені сквапна наталяліся іх смакам. Ларыса верыла і не верыла ў тое, што адбывалася, калола шчокі аб вусы Андрэя Віктаравіча, але ўколы тыя яе не раздражнялі вядома. Тым не менш абодва разумелі, што развітвацца трэба было неадкладна, ды ўсё адно марудзілі. Дапамагла ім Наташка – дачка Ларысы. Яна адчыніла дзверы ў кватэру, якія адчыняліся знадворку на сябе, чым ледзь не справакавала падзенне маці і яе госця на лесвічную пляцоўку.

      – Пардону просім, – кінула ім і, не павітаўшыся, шмыгнула ў свой пакой.

      – Прабачце, – першаю ачомалася Ларыса, але не адпускала Андрэя Віктаравіча ад сябе.

      – І вы прабачце, – таксама вырашыў быць ветлівым той.

      – За што? – чаплялася Ларыса за апошнія секунды спаткання з мужчынам сваёй мары.

      – Проста прабачце, – казаў Андрэй Віктаравіч абы казаць.

      – Гэта я павінна прасіць прабачэння, – не здавалася Ларыса.

      – За што? – у сваю чаргу запытаў Андрэй Віктаравіч.

      – Мы пабачымся яшчэ? – праігнаравала яго пытанне Ларыса і задала сваё.

      – А вы хочаце? – свідраваў ён яе позіркам.

      – Па мне нябачна?

      – Тады, вядома, пабачымся, – паабяцаў Андрэй Віктаравіч.

      – Вы не крыўдуеце на мяне? – зазірала яму ў вочы


Скачать книгу