Сад Замкнёных Гор (зборнік). Серж Мінскевіч

Сад Замкнёных Гор (зборнік) - Серж Мінскевіч


Скачать книгу
на падлогу і крутануў.

      – Бачыш, ня круціцца. Сьвежае.

      Пасьля ён дастаў невялічкі бонг і пачаў далонямі выбіваць дзіўны сынкапаваны рытм. Пры гэтым ён штосьці мармытаў, пыр-ркаў губамі ці пасьвістваў. Рытм паімклівеў.

      Па скронях старога пацяклі кроплі поту. Празь дзесяць хвілін гэтага напружанага дзеяньня стары адкінуўся і хвіліну ляжаў нерухома.

      – А цяпер пакруці, – сказаў філёзаф, калі адкрыў вочы.

      Я крутануў яйка – яно было гарачым і хутка круцілася.

      – Ну, як? Укрутую!

      Я паглядзеў на зьняможанага старога:

      – Навошта так мучыцца, калі на кожным рагу ёсьць мікрахвалёвыя печкі?

      – Ня ўсё ў сьвеце павінна мець практычную карысьць, – сказаў стары. – Яйка – дробязь. Калі трэба, можна прыдумаць вялікую сурму, у якую як сьлед падзьмеш – і разваляцца гарадзкія сьцены! А ўзьдзейнічаць на коды чалавека можна робячы напоі з траваў, можна вырошчваць спэцыяльна замоўленыя фруктовыя плады і даваць іх зьесьці, можна абкурваць чалавека адмысловым дымам – гэтым усім карыстаюцца розныя ведзьмакі і клерыкалы, а можна проста складваць песьні ці вершы, пра гэта добра ведалі старажытныя трубадуры. Сілай паэзіі яны ўнушалі каханьне жанчынам. Трэба толькі ўкласьці свой набор інфачасьціцаў «Так» і «Не» такім чынам, каб яны траплялі ў рэзананс зь інфачасьціцамі абранай асобы. Трэба вялікае майстэрства і талент. Хочаш, зараз я засьпяваю прыдуманую мной песьню, і твая правая нага будзе танчыць?

      – Не, не!

      – Ой-ля-па-та-ну-ра-ко-о-о-са… – зацягнуў тонкім рыпучым голасам стары.

      Я адчуў як у мяне дранцьвее левая каленка.

      – Ай, – я пляснуў далоняй па левай назе.

      – Так, трэба песьню падрэдактаваць і яшчэ пераправерыць… – сказаў філёзаф і ўсьміхнуўся. – А вам я скажу: пішэце вершы, мой малады сябру, і йдзеце сваім шляхам.

      Вершы? Я ніколі не пісаў вершаў і нават ня ведаў, для чаго людзям патрэбны гэты занятак. Аднак мне падалося, што стары філёзаф добра ведае маю гісторыю. Яго словы распалілі ўва мне пацьмянелы было далёкі пульсар мэты. А потым яго захіліў твар Руаты. Я знайду яе, і мы разам адшукаем легендарны Шлях!

      – Шаноўны Оярэт-С, а вы ня бачылі юную, прыгожую дзяўчыну, – я апісаў Руату, – і статнага блакітнавокага мужчыну?

      Філёзаф падумаў:

      – Ах, так, я помню, такі чалавек быў на сьметніку.

      – На сьметніку?

      – У атрадзе асэнізатараў. Ён у іх кіраўнік, здаецца. Так, так, а дзяўчына сядзела ў ягоным электрамабілі.

      – На сьметніку!

      Не, мне нешта зусім ня верылася. Упляйк служыў у гарадзкой паліцыі – і раптам асэнізатар на сьметніку… Руата на сьметніку! Шаноўны філёзаф зьехаў з глузду!

      – Асэнізатары абслугоўвалі перапрацоўчую машыну! І калі блакітнавокі і яго людзі зьявіліся там, зусім нядаўна, жыхароў сьметніка разагналі. Праўда, самога сьметніка таксама, здаецца, ужо няма. За той час, пакуль я іду, яго, мабыць, пасьпелі ліквідаваць.

      – Не, вы гаворыце праўду?! – я ўважліва паглядзеў


Скачать книгу