Разламашкі майстра Люфта (зборнік). Кацярына Мядзведзева

Разламашкі майстра Люфта (зборнік) - Кацярына Мядзведзева


Скачать книгу
прадзедавым доме і калупаецца ў замках, – прагаварыў Лем, калі праводзіў мяне на аўтобусную станцыю. – Хто б мог чакаць такое ад Падушачкі Мод!

      Мабыць, на маім твары штосьці прамільгнула, таму што ён паспяшаўся апраўдацца:

      – Я не казаў табе, «Падушачка» – гэта сямейная мянушка цёткі з самага дзяцінства. Яна сама яе ведае і не крыўдуе. Гэта прадзед так празваў яе. Яна была самая кругленькая з усіх дзяцей і засталася такой дагэтуль.

      – Ты шмат чаго мне не казаў, – сказала я ціха.

      – Дэйсі, – ён узяў мяне за руку, – хопіць крыўдзіцца на мяне. Падумаеш, я не згадваў пра вяселле. Што добрага ў гэтых вяселлях? Цярпець іх не магу!

      – Я таксама, – сказала я і забрала ў яго сваю руку. Не хапала яшчэ, каб пайшлі чуткі. Мала таго, што я векавуха, дык яшчэ пачнуць казаць, што жаніха з-пад вянца звесці жадаю. Як добра ўсё-ткі, што я даведалася пра яго хуткае вяселле цяпер, пакуль яшчэ магу справіцца са сваімі пачуццямі і не даць сімпатыі перарасці ў нешта большае.

      Здаецца, яшчэ магу.

      Частка 9

      Мае дамашнія праводзілі мяне вачыма, калі я вярнулася і без адзінага гуку прайшла ў свой пакой, дзе і правяла вечар, не спусціўшыся на вячэру. Наступныя некалькі дзён я была яшчэ больш маўклівай, чым звычайна. Мяне не чапалі, не распытвалі, але я адчувала трывожную і цікаўную ўвагу. Хвалявалася бабуля. Яна, якніяк, гадавала мяне з самага маленства, і, нягледзячы на сваю штучную суровасць, вельмі мяне любіла, а строга ставілася таму, што хацела з дзяцінства загартаваць і прызвычаіць да няпростага жыцця. Што ж, бабуля, мабыць, я з тых персон, хто вучыцца выключна на сваіх памылках…

      Цётка Аўгуста і сёстры не перажывалі за мяне, але ім было вельмі цікава, куды ж я ездзіла і што за мужчына піша мне ліст за лістом. Так, я атрымала яшчэ некалькі лістоў ад Лемюэля. Прачытала іх усе: спадзявалася, што ён знайшоў дзверцы з драконамі, за якімі хаваецца самы дзейсны сродак са старонкі 87. Але не, Лем нават не згадваў пра ключ. Пісаў усялякае глупства пра нямышаў, у якіх нарадзіліся нашчадкі, пра мазгаклюя, што выседжваў птушанят на старой грушы, пра завяртушак, якія зноў пакінулі сляды ў пыле, – пэўна, намякаюць, што нядрэнна б прыбрацца. Усе гэтыя выдумкі перамяжоўваліся ўспамінамі пра нашы сустрэчы, але таксама нейкім дзіўным чынам. «Ты вельмі спадабалася цётачцы Мод, – пісаў ён, напрыклад. – Яна кліча цябе ў госці і хоча падарыць сваё футравае манто, пакуль яго яшчэ не з’ела моль. Я цалкам яе падтрымліваю. Упэўнены, ты разбрярэшся з падарункам значна лепш за моль. Зрэшты, калі ты вырашыш усё ж з’есці гэта футра, мы з цётачкай не будзем перашкаджаць, у кожнага свае дзівацтвы, і трэба ставіцца да іх паважліва». Яшчэ ён згадваў пра сваё хуткае вяселле: «Я абую цёмна-фіялетавыя туфлі з вострымі мысамі, а ў пятліцу ўстаўлю ранункулюс. Як ты думаеш, вясельны букет з ружовых ранункулюсаў – гэта не занадта задзірліва? Мая нявеста вельмі строгіх правіл, і як бы мне не атрымаць гэтым букетам па галаве».

      Не ведаючы, што пісаць у адказ на такія лісты, я не пісала зусім. І не


Скачать книгу