Разламашкі майстра Люфта (зборнік). Кацярына Мядзведзева

Разламашкі майстра Люфта (зборнік) - Кацярына Мядзведзева


Скачать книгу
сказала я нясмела. – Але не хацела разбіваць сям’ю…

      – Лухта! – запярэчыла бабуля. – У яе галаву не маглі прыйсці такія высакародныя думкі. Яна проста любіла волю. Ёй хапала рэдкіх сустрэч. І яна не хацела сапернічаць з рамяством Грымсвотна. Казала, што ён захоплены сваёй справай, а яна не хоча іграць другую скрыпку і ніколі не марыла ператварыцца ў хатнюю гаспадыню. Падаваць мужу гарбату ў кабінет, прымаць яго наведвальнікаў, баяцца з ім загаварыць, каб не збіць, калі ён падлічвае кроплі ды ўнцыі ці ўзважвае і шпурляе інгрэдыенты ў кацёл… Яна і ад мяне хацела пазбавіцца, бо я таксама замінала яе вольнасці і прыгажосці… І рэчамі сябе не абкружала, і дом з садам не хацела мець – усё гэта непатрэбныя клопаты; яна жыла ў мэбляваных пакоях і не трымала ў іх нічога лішняга, акрамя ўбораў і пары вышывак, зробленых ад нуды… Хіба толькі ў старасці яна захапілася кулінарыяй, і то бавілася, бо ёй не трэба было карміць сям’ю… Так, засаліць агурочкаў па адмысловым рэцэпце ці спячы небывалы пірог, каб усіх здзівіць… Табе падабаліся яе пірагі…

      – Я не памятаю, – я і праўда зусім не памятала ранняе дзяцінства.

      – Яна толькі ў апошнія гады жыцця зразумела, чаго каштуе яе бясцэнная незалежнасць. У старасці воля ператвараецца ў адзіноту… Яна раптам успомніла, што ў яе ёсць дачка, унук, праўнучка… Стала прыязджаць да нас на Каляды і Вялікдзень – і заўсёды прывозіла саленні і выпечку. Яшчэ і вязаць навучылася, быццам без яе не было каму звязаць для цябе шкарпэткі ці капялюшык, – бабуля казала з дакорам, і цяпер я зразумела, чаму яна не брала ў рукі ні іголкі, ні вязальных пруткоў – не хацела ні ў чым быць падобнай да сваёй маці.

      Бабуля паглядзела на мяне. Памаўчала.

      – Як толькі я ўвайшла ва ўзрост, адразу з’ехала з Млынавага Раўчука. Чуць не хацела нічога пра маці і Грымсвотна. Знайшла працу, потым сустрэла твайго дзеда і выйшла замуж. Я спадзявалася ніколі больш не ўспамінаць мінулае. І падбіў жа вас чорт забрацца на гарышча.

      Цяпер я зразумела, чаму прабабчыны рэчы дзесяцігоддзямі стаялі там неразабраныя, зразумела і бабуліну нелюбоў да бяздзейнасці, да лайдакоў і шарлатанаў, што вырабляюць дзейсныя зеллі для вытраўлення «непатрэбных наступстваў»…

      – Гэты Грымсвотн табе не пара, – казала яна. – Ён распешчаны хлапчук, яму ўсё ў жыцці дастаецца лёгка, а тое, што дастаецца лёгка, зусім не шануюць. Не будзе ён шанаваць і цябе. Не звязвайся з ім!

      І я не звязвалася. Ды і Лемюэль, не атрымаўшы адказу на свае пасланні, перастаў мне пісаць. Ключ з драконавай галавой я павесіла на шнурок і насіла на шыі, як напамін пра маю несусветную дурасць. Ды і наогул, у нас з гэтым ключом было шмат агульнага. Адзінота. Старамоднасць. Непатрэбнасць. Ён не ведае, дзе той замочак, да якога ён ішоў парай, і я не ведаю, дзе мая так званая палавінка. На зыходзе лета старому ржаваму ключу я давярала свае душэўныя пакуты. Смешна, ці не праўда? Ключ спакойна выслухваў мяне. Нават яму не было да мяне справы.

      Частка 10

      Наступіла восень.


Скачать книгу