Разламашкі майстра Люфта (зборнік). Кацярына Мядзведзева

Разламашкі майстра Люфта (зборнік) - Кацярына Мядзведзева


Скачать книгу
чмыхнула цётка. – Дзяруць утрая даражэй, а потым усё адно там моршчыць, тут цягне. І ніколі не могуць параіць правільную даўжыню. Дэйсі, мілачка, а ваша сукенка ўжо гатова?

      Я разгубілася. Ці да месца будзе прызнацца, што на вяселле Лемюэля я, на шчасце, не запрошана?

      – Дэйсі надзене сукенку сваёй прабабулі, – выратаваў мяне Лемюэль. – Яна пышная, лёгкая і з ружачкамі.

      Я здзіўлена паглядзела на яго. Трэба ж, запомніў, у чым я была ў яго ўпершыню.

      – Эканомная дзяўчынка, – станоўча кіўнула цётка. – У цяперашнім жыцці без эканоміі – нікуды. Дарэчы, Лемюэль, я ўжо падрыхтавала для цябе вясельны падарунак – выдатны сталовы сервіз, там бракуе ўсяго пяці прадметаў і носік у імбрычка склеены, але гэта амаль неўзаметку, асабліва калі не глядзець у профіль. Усё адно твае будучыя дзеці яго разаб’юць. Дзеці заўсёды ўсё разбіваюць, – і яна засмучана падціснула вусны.

      – Так, дзеці – гэта маленькія ўраганы, – ціхамірна пагадзіўся Лем і падміргнуў мне. – Малюсенькія драконы, што сеюць паўсюль разбурэнне ды хаос. Дарэчы пра драконаў, цётачка, я выпадкова заўважыў адну вельмі цікавую рэч у тваёй кладоўцы. Куфар з драконамі, адкуль ён у цябе?

      – Бач ты, вастравокі, – прабурчала цётка. – Сам ведаеш, гэта твайго прадзеда. Я ўзяла яго на памяць… даўно…

      – Я хацеў бы паказаць яго Дэйсі, калі ты не супраць, – і Лемюэль усміхнуўся так лісліва, як толькі ўмеў, падштурхоўваючы мяне локцем, каб і я закінула слоўца.

      – Ты ведаеш, дзе ён стаіць, – сказала цётка хмурна.

      Мы дабраліся да кладоўкі і дрыготкімі рукамі выцягнулі куфар. На жаль, ён быў адкрыты (замок зламаны, як сказаў Лемюэль) і пусты… Я не ўтрымала гаротнага ўздыху. Калі так пойдзе далей і я не знайду спосаб зняць закляцце, то змагу зарабляць на жыццё, адкрыўшы школу трагічных уздыхаў і прыбітых горам поглядаў. Так, і чытаць лекцыі на тэму: «Як сапсаваць сабе жыццё»…

      – Здаецца, тут і праўда былі скарбы, – засмучана сказаў Лемюэль.

      – Скарбы, як жа, падстаўляй кішэнь, – аказалася, цётка Генрыета стаіць у нас за спінай. – Там не было нічагуткі каштоўнага, толькі купка трухлявых старых кніг, спісаных нечытэльным дробным почыркам.

      Мы страпянуліся. Перазірнуліся.

      – І дзе ж цяпер гэтыя кнігі? – спытаў Лем.

      Цётка пажавала вуснамі.

      – Дзе-дзе. Дзе ім і месца – на памыйніцы.

      Лем схапіўся за галаву.

      – Там бы яны і апынуліся, калі б твая маці не забрала іх, – працягвала цётка. – У яе нездаровая прыхільнасць да ўсяго, дзе напісаны ці надрукаваны літары.

      Так, цётка Генрыета паважала толькі адзін від паперы – той, на якім надрукаваны грошы. Уся іншая папера была патрэбна ёй для таго, каб загортваць селядзец ці высцілаць дно смеццевага кошыка. Якое шчасце, што яна не падпаліла камін запіснымі кніжкамі свайго бацькі.

      – Няўжо яна не ведала, чым займаўся сэр Грымсвотн, не разумела ўсёй каштоўнасці яго запісаў? – не магла супакоіцца я, пакуль мы хуткім крокам ішлі да дому бацькоў Лемюэля.

      – Ведала,


Скачать книгу