Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру. Отсутствует

Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру - Отсутствует


Скачать книгу
ў руках, – а там нумар маёй кватэры напісаны. Прыйшла дамоў, патэлефанавала на пошту, пытаюся: што гэта за часопіс пачалі мне прыносіць? А там са смехам адказваюць: «А вы што, не памятаеце, на якія выданні падпісваліся?» – «Не, – кажу, – з памяццю ў мяне пакуль што ўсё добра – не падпісвался я на часопіс “Маладосць”». – «Ну, можа, сын ці муж падпісаліся, – адказваюць. – Калі хочаце, можам праверыць». І праз хвіліну паведамляюць, што падпіску аформіла Людміла Ваньковіч. Што я магла яшчэ сказаць? Ціха паклала трубку. Дык вось я і падумала, што, можа, ты што ведаеш пра такое дзіва?

      – А скажы, Васільеўна, ці чытала ты часопіс? – адказваю ёй пытаннем на пытанне, хаваючы ў вусах усмешку.

      – Ну а як жа не пакарыстацца тым, што задарма ў рукі прыйшло? І ведаеш, зацікавілася я, мову ўзгадала – я ж таксама вясковая. Нават у вершах знайшла штосьці сугучнае для маёй душы. І прыемна, што пішуць маладыя, і так добра пішуць. Я ж думала, што беларуская літаратура толькі ў школьных падручніках і засталася…

      Тады я і прызнаўся сваёй суседцы, што гэта я ад яе імя аформіў ёй падпіску.

      – Чула мая душа, што без цябе ў гэтай справе не абышлося, – засмяялася Людміла Васільеўна, а потым сур’ёзна дадала: – Дзякую.

      Адбывалася гэта размова даўно, недзе напачатку 1990-х. Тыя гады называюць ліхімі. І чаго ў іх больш было – ліха ці зухаватасці? – вызначыць цяжка. Хапала ўсяго. А вось для мяне асабіста гэты перыяд стаўся перыядам інтэлектуальнага і творчага росту. У 1990-м годзе я паступіў на завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі БДУ. У той жа час пазнаёміўся і з творчым калектывам часопіса «Маладосць»: Генрыхам Далідовічам, Віктарам Гардзеем, Уладзімірам Саламахай, Анатолем Казловым, Казімірам Камейшай. Гэтыя людзі дапамаглі тады мне, таксісту з Магілёва, паверыць у свае сілы. І не толькі творчыя. А я ж сумняваўся, ці змагу адолець вучобу.

* * *

      Не толькі я сумняваўся. Трымаючы ў руках маю залікоўку, крытык Таццяна Арлова, якая выкладала нашаму курсу тэорыю літаратуры, пыталася ў мяне:

      – Што патрэбна табе, таксіст, на журфаку? Ты ж у слове «искусство» чатыры літары «с» напісаў.

      – Дык гэта лішняя літара, як лішні паварот руля, – спрабаваў аджартавацца я, разумеючы, што лёс маёй вучобы вісіць на валаску.

      Арлова ўсё нешта думала, гартаючы маю залікоўку. І я ўжо амаль трагічным голасам дадаў: вершы я пішу, хачу ўдасканаліцца вучобай…

      – Вершы? А дзе друкаваўся?

      – У «Магілёўскай праўдзе», у калектыўным зборніку «Прыдняпроўе».

      – Ну, калі ёсць вялікае жаданне – вучыся, – і вывела ў залікоўцы такую жаданую для мяне тройку.

      Вершы дапамаглі мне ўсталяваць амаль сяброўскія адносіны і з выкладчыкам беларускай мовы Мікалаем Каваленкам.

      – Ці піша з вас хто вершы? – акінуў ён аўдыторыю зацікаўленым паглядам.

      У адказ – ані гуку.

      – Што, ніхто не піша вершы? Не можа гэтага быць! І зноў у зале цішыня.

      – Дзіўна, – прамармытаў Каваленка.

      – Я пішу, – падаў я свой голас.

      – Во! – выгукнуў Мікалай Рыгоравіч. – Чаго ж ты маўчаў? Чытай!

      Усе студэнты,


Скачать книгу