Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру. Отсутствует
рыфма «ЯсельдА – я сюдЫ». Сама Янiшчыц на здымку мне дужа спадабалася. Гэта быў другi здымак Яўгенii Янiшчыц, пабачаны мною у жыццi, – першы быў у школьным падручнiку.
Пра спартоўцаў i маладую старшую лейтэнантку я не чытаў. Цi то рукi не дайшлi, цi то нецiкава было, цi то хацеў спярша дачытаць прозу i не дачытаў – не памятаю.
Дачныя нататкi Далiдовiча я прачытаў з велiзарнай цiкавасцю. Зразумела, я тады, абсалютна не ведаў прататыпаў, схаваных пад лiтаркамi, але гэта нi на шэлег не перашкодзiла задавальненню. Дарэчы, калi я год праз дзесяць перачытваў нататкi, уражанне пацвердзiлася; але праз дзесяць год я быў ужо асабiста знаёмы i з аўтарам, i з некаторымі героямі, i бываў раз-пораз у тых мясцiнах. Дарэчы, «Сказ пра Лысую гару» не прачытаны i дагэтуль.
Вердыкт Лупасiна (дакладней, тады яшчэ пакуль не Лупасiна, гэта прозвiшча прыдумана ў 2007 годзе) быў вельмi i вельмi станоўчы: трэба купляць i трэба ў гэтым часопiсе друкавацца.
Што ж перашкодзiла? Перашкодзiў мой аднагрупнiк Алекс. Ён сказаў, што «Маладосць» – гэта крута, але традыцыйна, і што эксперыментальныя рэчы лепей друкаваць у «Першацвеце». Такiм чынам, я даведаўся, што «Маладосць» i «Першацвет» – гэта розныя выданнi, i пакуль «Першацвет» iснаваў, я не купляў iншых часопiсаў.
Праўда, нiдзе i не друкаваўся. Але ж гэта – iншая гiсторыя.
Кацярына Безмацерных
Усё пачалося куды раней! Скажам, тады, калі ў галаве нежанатага дзеда-юнака з’явілася ідэя завітаць у Мінск, у парк Горкага. А ўвогуле… Хлусня! Няма ніякага пачатку гісторыі! А ёсць бясконцая пуцявінка, з тысяччу прыгожых, лёсавызначальных дэталяў.
Здараюцца ж такія шчаслівыя, шчаслівыя-шчаслівыя працоўныя дні! Хораша сёння было ў гэтай сталічнай гімназіі: распавядаць школьнікам пра наш літаратурна-мастацкі часопіс «Маладосць» і гуляцца з беларускімі слоўкамі. Насоўка, засень, воцат…
Яны не ведаюць, што гэта такое. Гэтаксама, як не ведаюць, што ёсць сучасная (!) беларуская літаратура. Напрыклад, Адам Глобус і Юры Станкевіч. Іх сказы зачытваю, каб ведалі пра насоўку ды воцат. І нашы часопісныя старонкі, з асобным творам, – у падарунак дасціпным, тым, хто ўсё ж здолеў загадку насоўкі разгадаць. З замілаваннем разглядаю школьнікаў. Любуюся хударлявымі дзяўчынкамі-падлеткамі, часам у кароткіх спадніцах, з прыгожымі нагамі – дзяўчынкі! І распачынаю свой выступ перад восьмым, дзясятым і адзінаццатым класамі: «Вы такія маладыя, крамяныя! Напэўна, і самі не ўсведамляеце, якія вы цудоўныя!» Мяне ўражвае, што васьмікласнікі нашмат больш юныя, чым дзесяцікласнікі. А вось пяты клас – увогуле іншая планета! Харызма якая! 10–11 гадкоў – гэта проста неверагодна! А настаўнікі? Часам адчуваеш, што яны вельмі інтэлігентныя, разумныя людзі, а часам – уражваешся іх глупствам і сістэмнасцю мыслення. І думаеш, якой непараўнальнай магла б быць прафесія педагога, калі б – без глухой і непрабівальнай сур’ёзнасці. Калі б – з глыбокай павагай да ўнікальнасці кожнага дзіцяці, з усведамленнем, што жыццё – для радасці і свабоды, а не для страху і прымусу. І можна, цалкам дапушчальна (!) нават не чытаць