Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру. Отсутствует

Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру - Отсутствует


Скачать книгу
для папярэднікаў, нават калі весці размову не пра чытачоў, а пра маладых пісьменнікаў. Чаму я гавару, што Баравікова аказалася ў патрэбны час у патрэбным месцы? Таму што яна здолела ўдыхнуць у часопіс «Маладосць» нейкую асаблівую свежасць праз сваё, асабістае бачанне таго, якім павінна быць літаратурнае выданне менавіта ў гэты час. Яна, варта паўтарыць, чалавек пазаўзроставы. Са сталымі людзьмі яна мудрая, як філосаф, і можа бясконца дзяліцца з імі ўспамінамі пра тое, што было ў 1960-я, калі яна вучылася ў літінстытуце, – ёй увесь час ёсць што пра гэта расказваць. Калі апынаецца ў кампаніі маладых людзей, чытачоў ці пісьменнікаў, то, мне здаецца, пераважная большасць іх бачыць у ёй «сваю». Прыйшоўшы працаваць у «Маладосць», яна пачала рабіць гэты часопіс так, як яго рабілі б маладыя людзі. Я памятаю яе ідэі, прапановы, жаданні – мы пастаянна іх абмяркоўвалі.

      – Дарэчы, не ўсім зразумела, у чым быў сэнс ствараць гэты так званы часопіс у часопісе, калі можна было проста часцей друкаваць фантастычныя апавяданні.

      – Справа ў тым, што калі пэўную літаратуру вылучыць асобным блокам, то ўспрымацца яна будзе інакш. Што б ні гаварылі, але ў серыйных выданняў значна больш чытачоў, чым у выданняў, якія выходзяць па-за серыямі. Пры ўмове, канечне, што размова ідзе не пра творы самадастатковых пісьменнікаў, якія набываюцца за адно толькі прозвішча. Серыйныя выданні купляюць менавіта з-за таго, што ў гэтай серыі ўжо выходзіла, пытанні пра аўтара ці твор застаюцца, такім чынам, на другім плане. І таму такі вось прыём – адасабленне фантастычнай ці прыгодніцкай літаратуры – азначае звярнуць на яе асаблівую увагу як чытачоў, так і патэнцыйных аўтараў. Гэта сур’ёзная заяўка аб тым, што нейкая пэўная літаратура пачала друкавацца больш актыўна. Успомнім, што гэта было дзесяць гадоў таму, калі пытанне развіцця масавых жанраў у беларускай літаратуры стаяла вельмі востра. І гэта паспрыяла з’яўленню новых аўтараў. Тое самае можна гаварыць і пра падлеткавую літаратуру. Калі прасачыць усю беларускую літаратурную творчасць другой паловы ХХ стагоддзя, лёгка заўважыць, што неверагодная колькасць яе стваралася для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў: амаль кожны беларускі паэт ці празаік лічыў за гонар ці абавязак напісаць хаця б адну кніжку для дзяцей. Што да падлеткавай літаратуры, роўна як і прыгодніцкай, асабліва калі гаварыць не пра апавяданні, а пра аповесці, то яе ў мінулым стагоддзі стваралася вельмі мала. Калі лічыць на пальцах, то незагнутыя абавязкова застануцца. Канешне, з гэтым трэба было нешта рабіць.

      Але вяртаемся да асобы Раісы Андрэеўны. Я ведаю многіх паэтаў і празаікаў, жывых класікаў ці проста знакамітых пісьменнікаў, якія з узростам ўсё менш цікавяцца літаратурнай творчасцю маладых. Гэта вельмі распаўсюджаная з’ява, як і тое, што вельмі многія з узростам перастаюць чытаць новыя кніжкі, а перачытваюць старыя. Раіса Баравікова як рэдактар – вось яшчэ ў чым яе ўнікальнасць і вялізны рэдактарскі плюс, – працуючы ў «Маладосці», вельмі глыбока цікавілася і маладой прозай, і маладой


Скачать книгу