Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру. Отсутствует

Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру - Отсутствует


Скачать книгу
вось, калі я, непазбежна зацыкліўшыся на ўласных прыпамінах, міжволі пачаў дзякаваць лёсу і завельмі засяроджваць увагу на нюансах снежаньскага семінара маладых літаратараў 1981 года (семінар той сапраўды стаў ураджайным для беларускай літаратуры: кожнае імя знакавае – Анатоль Сыс, Уладзімір Арлоў, Леанід Галубовіч, Алег Мінкін, Міхась Башлакоў, Віктар Шніп, Уладзімір Ягоўдзік, Уладзімір Мазго, Васіль Сахарчук, Васіль Ткачоў, Алесь Жыгуноў, Міхась Барэйша, Хрысціна Лялько, Людміла Паўлікава…), Алесь нечакана хутка мяне спыніў і сваім непараўнальным баском дадаў: «Найперш, Толя, трэба дзякаваць лёсу – гэта аксіёма, але, скажу табе шчыра, дзякаваць яшчэ трэба “Маладосці”, Янку Сіпакову і мне». Потым, калі заўважыў маё недаўменне, болей за тое – ашаломленасць, давёў пра размову, якая адбылася з Іванам Данілавічам у рэдакцыі: «Іван Данілавіч пажаліўся мне, што малавата сярод удзельнікаў семінара “маладосцеўцаў”. Вось я і нагадаў пра цябе, чаму ён вельмі ўзрадаваўся».

      Алесю я шчыра дзякаваў тады, адразу ж. Івану Данілавічу – пазней, ужо напачатку 1990-х. А падзяку часопісу буду насіць у сэрцы заўсёды.

      Як і тагачаснаму рэдактару аддзела паэзіі Петрусю Макалю: гэта ён даў маім творам «зялёнае святло» – у лютаўскім нумары за 1981 год убачыў свет цыкл вершаў «Калейдаскоп года».

* * *

      Лістапад 2012-га. Я ў Сташанах. На каленях 12-ты нумар часопіса за 1969 год, адшуканы ў ніжняй шуфлядзе бацькоўскай шафы разам з нумарамі за 1970–1971 гады. Уважліва аглядаю вокладку. На тыльнай старонцы почыркам супрацоўніцы пошты занатавана: «Сташаны, школа». У нумары – вершы Рамана Тармолы, Дануты Бічэль-Загнетавай, Анатоля Сербантовіча, Міколы Федзюковіча, Сымона Блатуна. А якая публіцыстыка! Уладзімір Караткевіч, «Званы ў прадоннях азёр». Эсэ. Фота Валянціна Ждановіча і Зянона Пазняка. «Эх, даўбешка ты, даўбешка! Зусім забыўся, што ў роднай хаце ляжыць, чакае, жоўкнучы ад часу, сапраўдны рарытэт! Нумар улюбёнага некалі табою часопіса. Божа літасцівы, ён вярнуў мне юнацтва!» Аднак чаму так балюча на сэрцы, чаму раптам пачарнела? Бо незнарок позірк скіраваўся на вокладку з сіняй двойкай. Зверху чырвонаармеец на чорным кані з кумачовым сцягам. Пад гэтай вокладкай – вянок санетаў Анатоля Сербантовіча «Курганы».

      У курганоў ёсць нешта ад званоў,

      З якіх павырывалі языкі,

      Але ў іх звон пранізлівы такі,

      Што я вачэй якую ноч не звёў.

      …З Анатолем Сербантовічам і Сымонам Блатуном я быў знаёмы завочна. Калі першы дасылаў мне, школьніку, свае рэдакцыйныя водгукі з «Піянера Беларусі», дык другі – з «Чырвонай змены». У тым жа 1970-м абодвух не стала…

      Вусцішна. Аднак суцяшаю сябе караткевічаўскім эсэ. І, здаецца, становіцца лягчэй – бо п’ю чысцюткую азёрную ваду са званоў літаратурнага генія.

      О «Маладосць»!

* * *

      Памятаецца, напрыканцы 1960-х узлез па драбіне на гарышча. Пацягнула мяне туды цікаўнасць: захацелася зазірнуць у фанерную скрыню, у якую маці складвала свае рабочыя каляндарныя планы, старыя, непатрэбныя ўжо падручнікі па гісторыі і геаграфіі, розныя блакноты, альманахі і гэтак далей. І вось сярод папяровага хламу трапляюцца


Скачать книгу