Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру. Отсутствует

Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру - Отсутствует


Скачать книгу
памятаю, узнікалі, калі падыходзіў да крамы «Падпісныя выданні», дзе за шкельцам вітрыны стаялі тры тамы Андрэя Вазнясенскага. Купіць іх было немагчыма, але можна было прыйсці і паглядзець праз шкло на вокладкі, падыхаць паветрам, што з гэтымі выданнямі кантактуе… Другая версія «Маладосці» належыць часу, калі я пачаў у ёй працаваць. Тут ужо іншыя адчуванні – і часу, і часопіса. Абсалютна іншыя. Гэта ўжо праца, штодзённая праца з рукапісамі. Памятаю, як з гэтым знікла адчуванне загадкавасці. Але прыйшло новае, не менш дзіўнае – усведамленне, што ты, асабіста ты можаш зрабіць нешта такое, што здольна паўплываць на важныя працэсы.

      Трэцяя «Маладосць»– сённяшняя. Цяпер праз гэты часопіс я гляджу на маладую літаратуру. Цікава, якімі проза і паэзія могуць быць гадоў праз дваццаць-трыццаць. Калі ўзгадаць 1970-я і пачатак 1980-х, можна зазначыць, што і тады былі свае традыцыі і правілы, але ў асноўным маладая літаратура ішла тым самым шляхам, якім ішлі старэйшыя. А сённяшняя маладая мастацкая творчасць настолькі разнастайная, столькі ў ёй стыляў, накірункаў і пошукаў, колькі не было ў ёй, бадай, ніколі. Хіба што з 1920-мі можна яе параўноўваць. І мне вельмі цікава назіраць за гэтым збоку, не ўплываючы, без захаплення. Проста назіраць, думаць, прадказваць – у першую чаргу, для сябе самога: што з гэтага ўсяго застанецца?

      – Найбольш лагічнае пытанне: якой вы бачыце «Маладосць» праз гады, яе чацвёртую для вас версію?

      – Гаворачы пра час, што настане праз гадоў пятнаццаць-дваццаць, калі ў літаратуру прыйдуць тыя, хто сёння яшчэ не толькі не чытае «Маладосць», але не чытае ўвогуле, мне ні ў якім разе не хочацца падацца песімістам. Чацвёртая «Маладосць» бачыцца мне часопісам у інтэрнэце, але гэта, мяркую, будзе не толькі проза і паэзія, крытыка і публіцыстыка. Цалкам дапускаю, што будзе радыё «Маладосць», тэлебачанне «Маладосць» і нават фільмы пад аднайменным лагатыпам…

      – Экранізацыя надрукаваных у часопісе твораў? Выдатная ідэя!

      – Усё гэта стане магчымым, і рэалізаваць гэта будзе нашмат прасцей, чым сёння. Але тая, новая, чацвёртая для мяне «Маладосць» будзе яшчэ больш цікавай не таму, што прыйдзе нейкая іншая літаратура ці новыя людзі, мудрэйшыя і цікавейшыя. А таму, што будзе іншы час, які будзе даваць абсалютна новыя магчымасці для часопіса і чытачоў. Я перакананы, што ў «Маладосці» не проста вялікая будучыня – у яе наперадзе вялікі чытач.

      – Амаль увесь ваш афіцыйны «маладосцеўскі» перыяд прайшоў як супрацоўніцтва з Раісай Баравіковай. Было б цікава пачуць ад вас пра яе – і як пра чалавека, і як пра паэта, і як пра рэдактара.

      – Пра яе можна расказваць вельмі доўга – і ў першым азначэнні, і ў другім, і ў трэцім, таму што ў кожнай з сваіх роляў гэта жанчына ўнікальная. Паэт яна адметны, аднолькава любімы многімі пакаленнямі. Ёсць, калі гаварыць увогуле, паэзія, якая належыць дакладнаму часу, нейкай пэўнай эпосе. Тут мы можам прыводзіць шмат прыкладаў, называючы імёны творцаў, якія былі ці папулярнымі, ці проста вядомымі ў 1960–1970-я гады і якіх сёння ніхто ўжо


Скачать книгу