Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру. Отсутствует

Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру - Отсутствует


Скачать книгу
ідучы ў «рожкі» са старымі. Памятаю, як спакойна і памяркоўна выслухоўваў іх Анатоль Вярцінскі – ён тады быў рэдактарам штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Сустракаў гэтыя задзірыстыя «наезды» моладзі – і… як паблажліва, мудра адказваў. Калі сёння ацэньваю феномен «Тутэйшых» з пункту гледжання літаратурнай гісторыі, то думаю найперш пра тое, чаго многія з нас тады яшчэ не ведалі. А менавіта: што ў літаратуры ўсё ўжо было. Прычым, і «ў рожкі са старымі» – таксама было.

      – А ўвогуле, ці можна ў дачыненні да ўласна літаратуры сказаць, што ў ёй таксама ўсё было?

      – Можна. Тое, што ствараецца сёння, лёгка знайсці ў літаратуры 1920-х гадоў. Кажучы словамі Эклезіяста, няма пад Сонцам нічога новага, хаця кожнае пакаленне ўносіць у тое, што ўжо ёсць, нешта сваё – і гэта мае права лічыцца новым: такая ўжо доля ў даўно забытага старога. Вось так – дыялектычна – я спрабую адказаць на гэта пытанне. На новым узроўні, на новым вітку мы вяртаемся да старых ісцін, шукання працягу ў рэальным жыцці.

      – Да шукання працягу і працягу шукання… Таму што ісціну знайсці наўрад ці зможам, нават нягледзячы на тое, што ў гэтых пошуках стварылі ўжо ўсё, што маглі?

      – Мы рухаемся. Ведаеце формулу? Ёсць ісціна, а ёсць праўда. Колькі людзей, столькі і праўды. Праўда – гэта казаць тое, што думаеш, а ісціна… Да ісціны трэба прыйсці.

      Вяртаючыся да нашай гаворкі. Я прыгадаў ужо – і як гісторык літаратуры, і як чалавек, які гэту гісторыю літаратуры выкладае – вопыт «Маладняка». Мне думаецца, што «Маладняк» для «Маладосці» быў самым непасрэдным папярэднікам. Шмат з таго, што сёння ёсць у «Маладосці», меў менавіта «Маладняк». Напрыклад, вопыт стварэння літаратурнага часопіса на нейкай платформе, у дадзеным выпадку – на падставе ўзросту. Па сутнасці, «Маладняк» быў першым літаратурным згуртаваннем на Беларусі, якое стварылася не таму, што яго ўдзельнікі прапаведавалі нейкую ідэю, а паводле ўзросту, адчуўшы яго як прывілею – і абвясціўшы: хто не з імі, той – стары. Так у «старыя» трапілі саракагадовыя Янка Купала і Якуб Колас. Гэта ж Адаму Бабарэку належыць сцвярджэнне пра тое, што верш Чабора «На сенажаці», надрукаваны ў «Маладняку», вышэй за «Новую зямлю» Якуба Коласа і «Безназоўнае» Янкі Купалы. Як тут не прыгадаць «Тутэйшых», якія таксама казалі, што літаратура пачынаецца з іх?..

      Можна было б паблажліва глядзець на вопыт «Маладняка», але на глебе гэтай задзірыстасці нарадзілася «Узвышша», сябры якога таксама былі не старыя, але ўсё ж зразумелі, што галоўнае ў літаратуры – гэта не маладосць, а якасць. Яны ўжо не апелявалі да гэтай сваёй прывілеі. І вось цяпер яшчэ адзін сінонім слова «маладосць» – «вучнёўства». Менавіта ў маладосці актыўна засвойваюцца літаратурныя веды. У мяне на гэты конт маюцца свае «забабоны», якія я не раз выказваў. Падзялюся імі і тут. Выклікаючы часам раздражненне, я казаў і кажу, што ў маладосці пачынаюцца паэты: яны могуць «выспець» ужо ў пятнаццаць-шаснаццаць гадоў, таму што ў паэзіі найбольшую ролю іграе эмацыйны вопыт, а ў маладосці яго, як правіла, больш, чым у сталасці.


Скачать книгу