Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру. Отсутствует
знаёмы з літаратурным жыццём і пісьменнікамі, але ў мяне склалася ўражанне, што рэдакцыя «Маладосці» – гэта вельмі жывы калектыў вельмі добрых людзей, настроеных да цябе не тое каб спачувальна, але з жаданнем зразумець, адчуць, дапамагчы, падказаць. Асабліва такое ўражанне стварала Вера Палтаран. У мінулым журналістка, публіцыст і крытык, яна працавала ў адным аддзеле з Уладзімірам Юрэвічам. А ўвогуле, уся рэдакцыя жыла, скажам так, адным духам і працавала ў адным накірунку: вітала цудоўную літаратуру – шырокую ў тэматычных абсягах і новую ў падыходах да жыцця. Тады, дарэчы, літаратура вельмі збліжала чытачоў і пісьменнікаў. Узяць, напрыклад, Сяргея Грахоўскага, які напрасіўся ў камандзіроўку на полацкі аўтабуд і жыў там з будаўнікамі ў адной палатцы, так бы мовіць, інкогніта, не прызнаючыся нікому, што ён на самай справе пісьменнік, які трымае за мэту паназіраць за жыццём і напісаць нейкі нарыс ці яшчэ што. Ён урэшце і напісаў нарыс, але жыў і працаваў на гэтым сваім часовым месцы, як усе. Літаратура тады жыла вялікай цікавасцю да жыцця і тых змен, што ў ім адбываюцца. Яна ўглядалася ў жыццё.
– І тыя наклады «Маладосці» сёння гучаць фантастычна… Чым гэта, дарэчы, можна тлумачыць: тым, што не ў кожнай хаце быў тэлевізар, ці большай духоўнасцю?
– Тады людзі ўвогуле любілі чытаць. Масквічы, напрыклад, чыталі і ў трамваях, і ў метро, на эскалатары – не адрываючыся, не звяртаючы ўвагі ні на што: яны былі ў гэты час там, у свеце кнігі! Вядома, тэлебачання тады яшчэ амаль не было: нават у горадзе тэлевізар быў далёка не ў кожнай кватэры, а ў вёсцы дык і ўвогуле не ведалі пра яго, бо і радыё не ўсюды было праведзена. Таму людзі ахвотна падпісваліся на перыядычныя выданні. Канешне, у першую чаргу на газеты. Я, памятаю, выпісваў маладзёжную «Чырвоную Змену» і сам пісаў туды нататкі і артыкулы пра нашы справы. Аднойчы напісаў, з якім поспехам мы восенню капалі ў калгасе бульбу – і гэты матэрыял не прайшоў.
– Цікава, чаму?
– І я гэта не адразу зразумеў, паслаў ім ліст, каб яны растлумачылі, у чым справа. Але мне нічога канкрэтнага не адказалі. А потым ужо настаўніца распавяла: наша справа – вучыцца, а ў калгасе мы працавалі выпадкова, па просьбе – так, маўляў, складаліся абставіны, і ў газетах пра гэта не пішуць. Як бачыце, не пра ўсё дазвалялася пісаць – нават такія, здавалася б, звычайныя тэмы былі забаронены, не кажучы ўжо пра нешта сакрэтнае. Каго і якім чынам паказваць – гэта таксама было на кантролі сацрэалізму.
Іван Шамякін неяк надрукаваў у «Маладосці» аповесць «Ах, Міхаліна, Міхаліна» – пра вясковую замужнюю настаўніцу, якая закахалася ў настаўніка-халасцяка. І так гэта аповесць захапіла і зацікавіла, так шмат выклікала дыскусій, што пісьменнік аб’ездзіў школы і інстытуты па ўсіх абласцях. Такі поспех меў не толькі Шамякін, але і іншыя пісьменнікі. Бо людзі ахвотна цікавіліся мастацкай літаратурай, і на творчыя дыспуты запрашалі як нашых беларускіх аўтараў, так і пісьменнікаў з іншых рэспублік СССР. Да нас у Мінск часцяком прыязджалі на абмеркаванне