Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру. Отсутствует

Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру - Отсутствует


Скачать книгу
і адначасова прыгодніцкім плане?» І ўспомніў, што некалі ў Польшчы, у час першай сваёй замежнай навуковай камандзіроўкі мне ўдалося дабіцца таго, каб у беларускія рукі трапіў архіў Яніны Гурыновіч, пляменніцы Адама Гурыновіча. Аказалася, што сярод тых твораў былі вершы – і на польскай мове, і на беларускай, і на рускай. Усё гэта ўжо апублікавана, але заставаліся недрукаваныя лісты. Не самога Гурыновіча, а дзяўчат, якія пісалі да яго. Ён жа быў студэнтам з Пецярбурга, ды такім, па здымках відаць, досыць прывабным. Так у маё распараджэнне трапілі лісты дзвюх вельмі розных жанчын. Першая – Станіслава Пяткевіч, ідэйная асоба, марксістка, якая вырашыла ахвяраваць сваім юнацтвам дзеля вялікай мэты. Яна працавала дзесьці ў Вільні швачкай, лісты яе на польскай мове, сухія, скупыя. Другая – Ружа (ці Роза?) Швайніцкая, жанчына-агонь. Яе выразы ў лістах вобразныя, квяцістыя. Гэта Швайніцкая захаплялася вершамі Гурыновіча – ды і сама потым пачала пісаць.

      Лісты Гурыновіча да гэтых асобаў не вядомыя. А вось тое, што прыходзіла на рукі яму, у пляменніцы захавалася. Я пачаў думаць: што, калі змясціць гэтыя лісты, а да іх дадумаць, што мог пісаць Гурыновіч у адказ, – выкарыстоўваючы яго стыль? Гэта магла б быць драма. І я зрабіў сцэнарый для тэлефільма ці тэлеперадачы – не памятаю ўжо. Гэта прайшло, адбылося – і знікла: тады ж не было моды, каб аўтар атрымаў на памяць запіс праграмы. А ў мяне нават і тэксту не засталося. І калі Раіса Баравікова мне так сказала, я пачаў пісаць нанава. Трэба ж было менавіта ў гэты час звярнуцца да мяне Алесю Карлюкевічу – з просьбай узнавіць працу над «Літаратурнымі мясцінамі Беларусі». Так я пераключыў увагу – і п’еса выйшла з-пад майго кантролю.

      Дзеючыя асобы ў ёй – Адам Гурыновіч, маці яго, Станіслава Пяткевіч і Ружа Швайніцкая. У тых лістах і вершыкі нават былі: гэта ўсё дакументальнае… Але сапраўды – згублена ў рэдакцыі.

      То будзе ж некалі нават і вельмі цікава! Вы толькі сабе ўявіце: роля «Маладосці» ў вяртанні твора Мальдзіса…

      Уладзімір Гніламёдаў. Актуальная размова пра мінулае

      – Паслухаеш успаміны старэйшых пісьменнікаў – і тагачасная рэдакцыя пачынае ўяўляцца не офісам, у якім ствараецца часопіс, а клубам па інтарэсах. Працоўны дзень працягласцю ў дзве гадзіны і толькі для таго, каб рэдактару сустрэцца з аўтарамі. Фантастычны расклад!

      Акадэмік Гніламёдаў, Уладзімір Васільевіч, далёка не першы, хто адказвае на гэта, можа быць, ужо і зацяганае, але усё яшчэ актуальнае пытанне.

      – Сапраўды, працавалі недзе з дванаццаці. Бо ранкам рэдактару добра папрацаваць самому: ён жа таксама пісьменнік, і планаў у яго, можа быць, больш, чым у каго іншага, – ён бо зацікаўлены больш. Ён дома раніцай папрацуе, а потым ужо ідзе ў рэдакцыю – сустрэцца з аўтарамі. Мне здаецца, што працаваць у рэдакцыі дзве гадзіны ў дзень – гэта правільна. Калі сёння праца пачынаецца а палове дзявятай, то, мне здаецца, гэта непрадуктыўна. Хоць знешне выглядае, можа быць, і наадварот…

* * *

      – Асабліва любілі наведваць


Скачать книгу