Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру. Отсутствует
запэцканы цяпер. Але, прызнацца па шчырасці, чытаўся-перачытваўся не спадар Малахоўскі, а ў першую чаргу артыкул паэткі Вікі Трэнас «Мінская маладая літаратура: пакаленне next». Але ж праз колькі гадоў і Віка будзе ў складзе «Маладосці», загадчыцай аддзела паэзіі. І падумаць не магла, – так, і падумаць у тыя часы не магла, не здагадалася! – што гэты нумар «Маладосці» – намёк на маю будучыню, у якой Рагнед Малахоўскі і Віка Трэнас – частка штодзённай працоўнай звычайнасці.
У студэнцкія гады ў маім нататніку было пазначана: «Надрукавацца ў “Маладосці”». Але ж захапілася ўсходнім трактатам «Дао дэ дзын», медытавала на «Жыццё – для працэсу, а не для мэты» і прагнула жыць для сваёй асабістай бессэнсоўнай радасці, а не для прызнання кімсьці. І ўсё ж заносіла свае апавяданні ў «Маладосць» – нашаму слаўнаму празаіку Андрэю Федарэнку, загадчыку аддзела прозы. «І навошта я гэта раблю? – думалася. – Я ж прагну пісаць выключна для сваёй радасці, а не для прызнання. І так ва ўніверы шмат абавязковых пар ды заданняў, а я яшчэ час на такое сумніўнае марную…» Ды ўсё адно нейкая моц цягнула мяне ў рэдакцыю. А потым мяне заўважылі – і запрасілі працаваць у часопіс для падлеткаў «Бярозка». Стаяў 2011 год… Для мяне, ад нараджэння мінчанкі, было вялікай радасцю атрымаць размеркаванне ў Мінск, ды і літаратурна-мастацкі часопіс «Бярозка» выклікаў пашану. Я піла каву з маладосцеўцамі («Маладосць», «Маладосць»! Мая старая сяброўка!), але і «Бярозку» пакахала: сама друкавалася ў ёй у школьныя гады. «Бярозка» – легендарны часопіс, з 1924 года па людзях падарожнічае! Але цяпер я значылася ў складзе рэдакцыі «Маладосці». І нашае падзабытае сяброўства аднавілася, увасобіўшыся ў новую, нечаканую для мяне форму.
Глыбока шаную сваю працу ў «Маладосці», і сваіх калег глыбока шаную, і свой працоўны пакой (на галоўным сталічным праспекце, на Незалежнасці, 39), які мы з паэтам Рагнедам Малахоўскім раздзяляем. У нашым пакоі ёсць дзве бес-каш-тоўныя (!) шафы – архіў «Маладосці» ад самага пачатку, ад 1953 года. Падарожжа ў гісторыю выдання – гэта захапляльна, гэта сакавіта! Люблю савецкія нумары «Маладосці», з прыгожай маральнасцю, грунтоўнасцю і якасцю. А яшчэ люблю родныя, прасякнутыя загадкавым водарам маіх школьных гадоў нумары першай паловы 2000-х: разам з імі я вучылася размаўляць па-беларуску, адкрывала для сябе сучасную беларускую літаратуру.
Аналізаваць сваю жыццёвую пуцявінку – займальна. Я прыйшла ў часопіс «Маладосць» альбо ён сам прыйшоў да мяне? І ў які момант жыцця я абрала сваю працу з бескаштоўнымі шафамі ў пакойчыку? Тады, калі натрапіла на шапік з «Маладосцю»? А можа, гісторыя бярэ пачатак зусім не тут. Можа, увесь цымус у маёй маме, якой душа балела за мову – і дэталь гэтая надала асаблівы смак майму дзяцінству. Бясконцая пуцявінка, дэталі і дробязі. І ўсе яны – чароўныя. Як жывіца на лясным дрэве, як мёртвыя мятлікі на ўзбочыне бальшака ў летняе пекла. Дэталі і дробязі ствараюць непаўторнае палатно лёсу. Глядзіце, чорныя вароны на чорным студзеньскім дрэве за акном! Не было б без варон за акном гэтай раніцы і эсэ