Джульета і экстрасэнс (зборнік). Таццяна Мушынская

Джульета і экстрасэнс (зборнік) - Таццяна Мушынская


Скачать книгу
не жыла, а толькі спала мірным сном. Але ж сапраўды, у мяне з’явілася ўражанне, што я пакуль яшчэ і не жыла. А толькі чакала, калі ён з’явіцца…»

      Напэўна, на яе найшло нейкае ачмурэнне. Цяпер Надзя разумела псіхалогію наркаманаў. Аднойчы спазнаўшы ягоныя пацалункі, яна ў думках і на яве імкнулася да іх зноў. I ўсе аргументы розуму былі бяссільныя і бессэнсоўныя.

      «Мы ўвесь час супадаем. Усюды, ва ўсім. У ацэнках рамансаў, чужых і нашых агульных. У эмоцыях. Нават у ложку… І ўсё мала, і ўсё не хапае… Здаецца, мы ніколі не зможам дайсці да мяжы, дзе нашы эмоцыі заканчваюцца. І ў асалодзе няма мяжы.

      Мне нават робіцца страшна! Такое дзіўнае і неверагоднае супадзенне. Такая гармонія. А што потым? Калі скончыцца гармонія і пачнецца дысгармонія? Яна акажацца таксама татальнай? І мне будзе пагана ў такой жа ступені, у якой цяпер добра? Няўжо ўсё адбываецца на яве і са мной?! Няхай такі стан ніколі не скончыцца!»

      Відаць, тыя абдымкі-пацалункі абудзілі ў Надзінай душы сілы, пра існаванне якіх спявачка і не здагадвалася. Яна нібы прачнулася і ўбачыла навакольны свет не ў прыглушана-лаканічных і стрыманых фарбах, а ў іх буянні і паўнагучнасці. Надзя ніколі не ўяўляла, што можа жыць у такім неверагодным тэмпе. Калі можна мала спаць, амаль нічога не есці і ўвесь дзень без ўсялякай стомы працаваць.

      Яны сустракаліся то ў яго, то ў яе, калі бабуля з унукам з’ехалі на два тыдні на лецішча. Пачуццё шчасця не сыходзіла і не знікала. Тое лета поўнілася шчаслівымі здарэннямі. Паўсюль Надзя заўважала раскіданыя знакі лёсу, які выказваў ёй неверагодную сваю зычлівасць.

      Частка шостая

      Былы муж

      На календары быў чэрвень. Надзя гадзіну таму вярнулася з вучэльні. Алег патэлефанаваў, што знаходзіцца недалёка і неўзабаве зойдзе. Яны не бачыліся даўно, можа, з паўгода, можа, з год. Ён не змяніўся, хіба толькі пакруглеў і патаўсцеў.

      «На буржуйскай ежы яшчэ і не так можа разнесці», – без усялякага шкадавання падумала яна.

      Алег азіраўся, уважліва паглядаў вакол, бо даўно не бачыў гэтай кватэры. Што дзіўнага! Мінула некалькі гадоў, як ён адсюль сышоў.

      – А дзе Саша? На вуліцы лётае?

      – Не, з бабуляй паехалі на лецішча. Маці збіраецца грады палоць ды паліваць, Алесік на ровары пагойсаць. Ён ужо зялёны зрабіўся ў горадзе…

      Сёння Надзя была настроена міралюбіва, бо марыла пра заўтрашняе спатканне.

      – Я толькі вярнулася з заліку і галодная. Пайшлі на кухню, там і пагаворым. Кавы хочаш?

      – Зрабі. А ў вас, я гляджу, нічога не мяняецца. Усё, як было, – сказаў Алег, азіраючы кухню.

      – А нашто мяняцца, нам і так добра! – Надзя адчувала, што яе добры настрой пачынае знікаць. Зараз Алег ізноў завядзе любімую пласцінку. I сапраўды:

      – Жыццё мяняецца, усё вакол мяняецца, а вы ўсё такія ж, за-кан-сер-ва-ва-ныя!

      Апошняе слова ён вымавіў па складах, раздзельна і крыху здзекліва. Яго любімы тон! Некалі Алега адлічылі з трэцяга курса кансерваторыі, давялося пераводзіцца, абіваць парогі, каб мець вышэйшую


Скачать книгу