Галасы (зборнік). Макс Шчур

Галасы (зборнік) - Макс Шчур


Скачать книгу
нагі цячэ не заўважаны мною цурок крыві.

* * *

      – Хутка ты асушыў… Што, цяжка было сёння на працы?

      – Не тое слова. Чысты жах. Даўно я так не гарбаціў і не смяяўся.

      – Іці тваю, ну ты й цынік. Пазбаўляеш людзей апошняга ламачча, тыя потым пазбаўляюць сябе жыцця, а ты ўсё рагочаш… Шакал ты, вось ты хто!

      – Ну шакал – і шакал… У шакала таксама сям’я. Але сёння, скажу табе, гэта насамрэч было штосьці. Такое рэдка ўбачыш. За такія моманты я й люблю сваю работу…

      – Ну каліся ўжо…

      – Спачатку дзень быў як дзень. Здаецца, пяць – так, пяць кватэр мусілі ачысціць. Пенсіянера, дзве цыганскія сям’і, аднаго паціпу бізнесоўца, ну й нейкага там прыхадня з усходу… З пенсіянерам праблем не было. Нейкі камуністычны злачынца – былы вертухай ці штось такое… Асаблівага супраціву не чыніў… З цыганамі – як заўжды, шмат крыку й мала працы, бо не было чаго выносіць, а з хаты іх усё адно мусілі лягавыя выкінуць, бо самі яны змотвацца не хацелі, вядома… Ну, бізнесовец – з тым наогул як маслам памазаў, бо ў яго, вядома, не хата, а палац, толькі ні халеры там няма, а калі што і ёсць – то быццам не ягонае, а сваякоў, а што было ягонага, то ён даўно нібыта распрадаў, каб пазыкі аддаць… Не будзеш жа ў яго басейн канфіскоўваць, ясны перац… Ну, яны з нашым босам парукаліся, нейкую паперчыну нам падпісаў – дый па ўсім. Дык заставаўся яшчэ той інтурыст – ніяк не маглі знайсці тую задрыпаную вёску, дзе ён жыве, – думалі яму перазваніць, але ў апошні момант перадумалі: ён усё адно б не сказаў, дый у нашай працы нечаканасць – таксама фактар… Карацей, пад’язджаем туды, звонім – адчыняе, увесь трымціць, але на першы погляд нібыта ў парадку, ну хіба што крыху нападпітку, як без гэтага… Ну, мы ўваходзім у хату – бляха муха, людцы мае родныя! Гляджу – поўная хата рэчаў, усё на месцы, толькі пабітае ўдрузг! Тэлік ды манітор ад камп’ютара, відаць, жахнуў кувалдай, засталіся дзве дзюркі агромністыя, як пасля бамбёжкі… Пралку таксама расхерачыў, прынамсі гэты, як я яго называю, ілюмінатар… У лядоўні кабелі павырываў, ну, карацей, знішчыў, што мог, заставалася толькі мэблю сякерай пасячы, ды, відаць, не мае сякеры – нам пашанцавала… Хіба што кнігі, сабака, недзе схаваў – па пустых паліцах было відаць. Ну не ідыёт? Скажаш, гэта не смешна? Кажу табе, мне з гэтага ўсяго ажно ў сральню закарцела – дзякуй богу, што ён хоць унітаз не пабіў… Адным словам, поўны афэлак, вар’ят грэбаны. Але самае прыкольнае ўва ўсім гэтым тое, што ўрэшце нічога мы ў яго забіраць не мусілі, бо наш шэф, гэты тормаз, забыўся, што мы яму павінны былі толькі нейкія паперы перадаць – маўляў, доўг ягоны ўжо заплацілі, так што мы туды, уласна, дарэмна ўсёй кодлай ездзілі, маглі раней дадому сысці… У выніку той дурань гэтую экзекуцыю за нас сам зрабіў… Бляха, я не магу…

      – Халера… Маёмасць хоць застрахаваная была?

      – Гаўна! Ён быў вінаваты якраз страхавой кампаніі, бо за страхоўку маёмасці два гады не плаціў, дык яму страхоўку скасавалі й справу нам перадалі… Іці тваю, гэта называецца… як яго… іронія лёсу. Скажы? Ну, налі


Скачать книгу