Завяршыць гештальт. Макс Шчур

Завяршыць гештальт - Макс Шчур


Скачать книгу
гэта яшчэ ніхто нас – да часу – не бамбардуе! Толькі млыны напоўніцу варочаюць прапэлерамі, нібы нагадваючы, што штурмавік або дрон можа прыляцець у любы момант і сюды, каб пасьцінаць нам галовы. Калі б нехта зараз неасьцярожна закурыў каля калёнкі з бэнзінам, ілюзія была б поўнай.

      З намерам падсілкавацца й пашукаць Ахмэда заходжу ў перакусачны пункт пры бэнзакалёнцы – я ж атрымаў у прыбіральні квіток на зьніжку ў пяцьдзясят цэнтаў, зэканоміць якія ёсьць маім маральным абавязкам. Пакуль я зь нясьпешнасьцю знаўцы ў музэі разглядаю прысмакі за шклом, нейкі стары пузаты дзядзька ў пінжаку й бяз гальштуку, яўна вэтэран іранскай рэвалюцыі (сярод іх гальштукі выйшлі з моды ўжо 40 гадоў таму), размаўляе зь немкай-аднагодкай-прадавачкай, ну нібы з уласнай дачкой ці жонкай – загадным тонам, ніякіх табе біттэ-данке, усе фразы складаюцца з аднаго слова, якія жанчына вымушаная выцягваць іх зь яго па адным: «Чаго вам, пане?» «Бульбы!» «Смажанай ці варанай?» «Фры!»

      «Тут ці з сабой?» «Тут!» «Плаціце карткай ці гатоўкай?»

      «Гатоўкай!» Трымаецца ён пры гэтым з асанкай цара зьвяроў, яўна пагарджаючы кабетай з прычыны таго, што яна ў свае гады аддае перавагу працы публічнай паслугачкі перад заслужаным адпачынкам хатняй матроны ў гарэме, то бок былой паслугачкі прыватнай. Ад ягоных паводзін у мяне неяк дарэшты зьнікае апэтыт, мне самому робіцца сорамна папіхаць гэтак старэйшую жанчыну – я набываю звычайнай вады (нічога таньнейшага ў іх няма, а ўжо гадоў праз сто ня будзе нічога даражэйшага) і выходжу на двор разьмяць ногі перад дарогай, як тут натрапляю на вэтэранавага адзінаверца а мо й супляменьніка, крыху маладзейшага: той нэрвова топчацца на сьцежцы, раз-пораз пазіраючы й пакрыкваючы ў бок кустоў, нібы там адбываецца штосьці надзвычай важнае, магчыма нават (я спадзяюся) непрыстойнае. Стаіць «на шухеры»? Якое там: гэта ён толькі «пасьвіць» сваю жонку – пэцкаць самому рукі ганебна, таму ён паслаў яе ў кусты вытрусіць ручнік, на якім яны ладзілі пікнік, а сам зводдаль кіруе працэсам і заадно пільнуе, каб на ягонае золатка не паквапіўся які кафір-гвалтаўнік… (Гэта я так рыфмую пад уплывам тунісійскага рэпу.) Па-мойму, дарма ён так пераймаецца: на ягоную шматдзетную даярку ў хустцы ўжо ня кінуўся б нават рыхтык выпушчаны з турмы рэцыдывіст. Дзеля ўсяго сьвятога, не падумайце: я шчыра зайздрошчу мусульманскім жанчынам – напрыклад, таксама хачу насіць гіджаб! Прынамсі, узімку! Уласна, ужо зь першага прагляду савецкага істэрну «Белае сонца пустыні»! Толькі вось не хачу, каб мяне праз гэта зьвязвалі зь нейкай рэлігіяй, а калі б да мяне наблізіўся які прававернік без гіджабу і спытаўся б, дзе мой муж ці якую падобную лухту – я хачу мець поўнае права паслаць яго ў сраку і ня быць пры гэтым закіданым (закіданай) камянямі. Аднак лічыцца, што жанчына ў гіджабе гэтага права ня мае, тады як мужык без гіджабу мае поўнае права «шыхтаваць» яе, як афіцэр шарагоўца. Калі ж яна хоча такое права мець – тады першым чынам нібыта мусіць адкласьці гіджаб на знак сваёй грэшнасьці й непадпарадкаваньня


Скачать книгу