Завяршыць гештальт. Макс Шчур
імі зусім ня будзе, нават у нас, пазаймаюць нашыя месцы, яны ж зайздросьцяць ня столькі вам, белым шайтанам, колькі ў першую чаргу нам, тутэйшым тунісійцам, – а калі не пазаймаюць, то ўсякія казлы барадатыя пачнуць іх масава вэрбаваць у гэтую сваю калічную ІДЫЛію, як нядаўна самога Ахмэда праз фсб – ну, ён іх вядома паслаў нахуй на чыстай арабскай, але асадачак застаўся, – хачу, карацей, каб мае дзеці жылі ў лібэральнай дэмакратычнай дзяржаве, у якую мае адукаваныя бацькі нездарма ўцяклі ад сваіх неадукаваных суайчыньнікаў, а не ў апгрэйдаванай вэрсіі сярэднявечча, іначай зноў куды-небудзь на старасьць гадоў эміграваць давядзецца, усё такое.
Вось табе й атрымай гашыст гранату! – нямецкі тунісіец Ахмэд нічым не адрозьніваецца ў сваіх поглядах на ўцякацкую праблему ад чэскага кіроўцы й патрыёта Вашка! – у абодвух яны аднолькава радыкальныя, прычым іронія ў тым, што Вашак у ліку астатніх перасяленцаў завочна ненавідзіць і Ахмэда, перадусім за колер ягонай скуры, хаця кажа, што нібыта за рэлігію – а ў сапраўднасьці, сустрэўшыся над куфлем піва ў цемрадзі кавярні для невідушчых (ёсьць такія), яны цудоўна б адзін аднаго зразумелі й выйшлі б на божае сьвятло ўвабдымку, пасьля чаго можаце ўявіць сабе сцэну з кіно, дзе герой з бадуна прачынаецца й бачыць побач у ложку свайго найлепшага сябра. Да таго ж яшчэ калегу па бізнэсе. Называецца, замачылі кантракт.
І што мне на гэта адказаць? Пераконваць тунісійца ў тым, што ягоныя суайчыньнікі ні ў чым ня горшыя за яго, мне неяк няёмка, я ў Тунісе ня быў нават па пуцёўцы, пагатоў яшчэ добра памятаю чырвона-зялёную масу – толькі зь сярпом замест ветаха – сваіх уласных суайчыньнікаў, сустрэць якую ў Эўропе з аркестрам яўна маральна не гатовы. Дый калі ў Тунісе ўсе такія гуманістыя, як Ахмэд – то, можа, ён сапраўды мае рацыю? (Выходзіць нешта падобнае да парадоксу хлуса, не?) На халеру мне асабіста ў Эўропе столькі людзей, якія будуць думаць толькі пра сябе? – іх тут і так хапае, зь мяне пачынаючы… Дзякуй богу, што Ахмэду ёсьць чым заняцца, таму ён у ІДЫЛію не паедзе – а калі б не было?
Але ж згода, ня трэба рабіць з Ахмэда нейкага монстра. Ахмэд – звычайны. Па-свойму нават сапраўды гуманіст у стылі фраера Барталямэ дэ Ляс Касаса, які быў, па сумяшчэньні, першым тэарэтыкам расізму. Наагул, ня варта задаваць звычайным людзям правакацыйных пытаньняў, кшталту пра адмену сьмяротнага пакараньня ці пра ратаваньне жыцьцяў іншых, што ў прынцыпе тое самае – заўжды ёсьць рызыка, што зь іх ад доўгага роздуму ўрэшце вылупяцца надзвычайныя скаты. Паспрабуйма ўсё-ткі глядзець на тое, што яны маюць прынамсі нейкае, нібыта нават уласнае меркаваньне, як на нечуваны гістарычны прагрэс, дасягненьне інфармацыйнага веку й перадусім як на здабытак дэмакратыі – абы толькі гэты здабытак ня стаў апошнім цьвіком у яе труне.
14
Ня думайце, шаноўныя галяндзкія падданыя, я кіруюся да вас у Галяндыю не таму, што ўчыніў нейкае цяжкое злачынства (маё злачынства палягае акурат у тым, што я не ўчыніў ні халеры), і, па шчырасьці,