Завяршыць гештальт. Макс Шчур

Завяршыць гештальт - Макс Шчур


Скачать книгу
псыхіка дый фізуха ў гэтай асобна ўзятай плянэты ўжо ў поўнай дупе – за ахову Працы, за ахову Сям’і! Заняць рукі й прычындаліі! Кожнаму паводле патрэбы! Рай Зямны блізка, як ніколі! Баюся, аднак, што насамрэч як ніколі блізка акурат рай нябесны, або зямное пекла, хто ўжо ў што верыць – але я ж ня Папа, канец канцоў, і пагатоў нават ня тата, каб вы слухалі мае энцыклікі, таму – праехалі.

      9

      Адным словам, Дамбартэр – гэта вам не які-небудзь Балбатранс, то бок ня клюб аўтатурыстаў для бедных, куды прымаюць кожнага, а цэлая традыцыя! – што традыцыя: легенда! Адмысловая кругавая парука ў яго асяродзьдзі змушае вас згадаць калі не масонаў, то прынамсі папулярныя цяпер кіно пра вампіраў: у абавязкі старога спрактыкаванага крывапіўцы, які мае досьвед абменаў даўжынёю ў жыцьцё, уваходзіць вэрбоўка новых ахвяраў – дужых, маладых і нявінных (ах, ну вы проста выкапаны я ў юнацтве! І я быў такім жа наіўным! Дакуль мяне добрыя людзі не ўкусілі ў галаву!) – а тыя ў свой час працягнуць супольную справу, выгадуюць наступныя пакаленьні вупараў, перададуць ім усю сваю дамбартэраўскую мудрасьць… Адзін раз джанкі – назаўжды джанкі!

      – Дык а чаму ВЫ едзеце менавіта ў Галяндыю? – ледзь ня консульскім тонам пытаецца ўрэшце жанчына, бачачы, што я цягам пераліку маршрутаў іхных вандровак не выяўляю чаканага энтузіязму й моўчкі сёрбаю гарбату – але адразу ж сама разумее, што сказала глупства: дастаткова зірнуць на мяне, каб зразумець, што я еду туды за тым жа, што і ўсе «маладыя», то бок курыць ганджубас і блядаваць. Тым ня менш, мне ветліва пакідаюць магчымасьць адказаць самому. Узважыўшы, колькі дурасьцяў нагаварыў ім ужо праз сваю шчырасьць, я пастанаўляю, што адной дурасьцю болей, адной меней:

      – Хачу ажаніцца.

      Раптоўна куткі іхных вуснаў ападаюць уніз, як кончыкі вусоў у чальцоў ансамбля «Песьняры»: яны разумеюць, што гэтым разам я не жартую.

      10

      Урэшце – Нюрнбэрг, цэнтральны вакзал, перавалачны пункт нумар першы. Пасьля разьліку не без палёгкі разьвітваюся з кіроўцам і запальваю цыгарэту адначасова з тым, як ён націскае на газ. Хлопец зь дзяўчынай ніяк ня могуць нарадавацца знаёмству з новым балбатрансерам з Прагі: пытаюцца, ці добра я ведаю Нюрнбэрг, ці ня зойдзем мы разам пасьнедаць, ці не патрэбны мне адрас іхнага сябра ў Амстэрдаме. Усё адмаўляю, як на сьледзтве, моўчкі кручу галавой, выпускаючы дым. Нюрнбэрг я ведаю на ўзроўні кіно аб працэсе з нацыстамі й опэры Вагнера, якой дагэтуль ня чуў (каб было чым заняцца на пэнсіі), звычкі сьнедаць я пазбавіўся яшчэ ў студэнцкія гады, і наагул, мушу (дзякуй богу) сьпяшацца, каб пасьпець на наступную машыну. Юныя гіпстэры мне, натуральна, ня вераць, лічаць гэта адгаворкай, наўмысна ўдаюць, быццам крыўдуюць – як жа ж людзі, ледзь перасекшы мяжу, раптоўна цэняць любога, хто размаўляе на іхнай мове! А калі б і ня быццам – пляваць. Я ўжо ня ў тым веку, каб зважаць на іхныя крыўды. Шчасьлівай дарогі да Мюнхену – ці праз што вы там едзеце…

      І ўсё-ткі


Скачать книгу