Завяршыць гештальт. Макс Шчур

Завяршыць гештальт - Макс Шчур


Скачать книгу
гасьцям яўна не абыякавая. Яны з ахвотай апавядаюць мне пра заснавальнікаў Дамбартэра – маладую забясьпечаную амэрыканскую пару, якая, пасьля расчараваньня ў руху сўінгэраў (гэта я, прызнаюся, выгугліў пасьля, але няма гарантыі, што гэта ня плёткі зайздросьнікаў), пачала шукаць магчымасьці ўразнастайніць сваё сэксуальнае жыцьцё не па гатэлях, як дагэтуль, а адразу па чужых дамах, якія ўзрушвалі іх нашмат болей, ужо самой магчымасьцю апынуцца ў ложку, кухні, ваньне, скуры кагосьці іншага, далёкага й амаль незнаёмага, але тым ня менш вельмі жывога й канкрэтнага – і гэта ўсё яшчэ да ўсякіх гіпі, камунаў, рыаліці-шоў і сацыяльных сетак. Пачыналася ўсё з прыватных абвестак у газэтах, часопісах для турыстаў, са звычайных лістоў; літаральна за пару гадоў колькасьць зацікаўленых разраслася настолькі, што недзе ў шасьцідзясятых заснавальнікі пачалі выдаваць штогадовы альманах-каталёг на наступны сэзон, як любая вартая павагі модная фірма, прапаноўваючы абмен ужо ня дАмамі, а дамАмі. Кожная прысланая выдаўцам па пошце абвестка ўключала ў сябе, як і сёньня, адрас, кароткую анатацыю, тэрмін прапанавага бартэру, абавязковы фатаздымак гаспадароў і тэлефонны нумар для далейшых перамоваў. У сямідзясятых, калі пакаленьне гіпі супакоілася й пачало заводзіць сем’і, каталёгі памалу дасягнулі аб’ёму тэлефоннага даведніку, а іхная падшыўка па колькасьці тамоў дагнала «Брытаніку». Ніякіх істотных зьменаў, калі не лічыць каляровых фатаздымкаў, большых тыражоў і лепшай якасьці паперы ў каталёгах, да самага пачатку дзевяностых у руху не адбылося – хіба што амэрыканская пара перастала быць маладой і паступова адышла ад кіраваньня арганізацыяй, але ж амаль адразу ёй на зьмену ўрэшце прыйшоў Яго Вялікасьць Інтэрнэт. Тым ня менш, мае галяндзкія госьці ў васьмідзясятых пасьпелі яшчэ абмяняцца дамамі з самімі легендарнымі заснавальнікамі, якія і апавялі ім асабіста ўсё тое, што я цяпер пачуў сам – ах, якія гэта былі мілыя людзі! А якія актыўныя! Да апошняга апантаныя рухам! Не абы якім, а – Дамбартэрам! І іншымі сваймі дзецьмі! І ўнукамі! Жыцьцярадасныя! Закаханыя адно ў аднаго! Урэшце, гасьцінныя! Падумаць толькі, у іхным доме перабывала столькі людзей з усяго сьвету! Вядома, разьвітага, а ня трэцяга! І які гэта гонар быў для нас, тады яшчэ зусім маладых дамбартэраўцаў-пачаткоўцаў, што менавіта яны былі нашай першай парай! То бок сям’ёй па абмене! Раней мы шмат езьдзілі зь дзецьмі, але цяпер ужо дзеці вырасьлі, то езьдзім пераважна самі, асабліва не выбіраем, куды, бо мы ўжо ці не паўсюль аднойчы былі, але часам прыемна вярнуцца на колішняе месца, хаця вось у Празе мы, як ні дзіўна, упершыню, бо дагэтуль аддавалі перавагу далёкім вандроўкам: Каліфорнія, Аляска, Аўстралія, Новая Зэляндыя, Паўднёвая Афрыка, Індыя, карацей, дзе гавораць па-ангельску. Толькі зь векам пачалі крыху больш спазнаваць Эўропу, пачалі з Лондану, Дубліну, Парыжу, Рыму, працягвалі Мадрыдам, Венай, Флярэнцыяй – на жаль, апошнім часам людзі нашага веку або сем’і зь дзецьмі, асабліва з Эўропы, нешта мала цікавяцца Галяндыяй, а езьдзіць у далёкія краіны нам ужо цяжкавата, дый нават калі нехта цікавіцца, то імкнецца пераважна
Скачать книгу