Завяршыць гештальт. Макс Шчур

Завяршыць гештальт - Макс Шчур


Скачать книгу
за таўталёгію, удаецца самае большае ўдаваць.

      Падумаць толькі, амаль трыццаць гадоў мінула з часоў чэскай «славутай рэвалюцыі», «плюшавай» (як яе называюць скептыкі) ці «аксамітнай», а людзі ўсё яшчэ ніяк не нахаваюцца свабоды перасоўваньня, перадусім – на Захад (хаця апошнім часам уваходзяць у моду ўсё больш экзатычныя куткі сьвету). Гэтая свабода, дарэчы, ёсьць ледзь не галоўным аргумэнтам у незгасальных (і чым далей, тым болей!) спрэчках наконт таго, ці варта было скідваць камуністычны рэжым: маўляў, пры камуністах мы не маглі падарожнічаць! Гэта факт – затое маглі эміграваць, асабліва пры канцы шасьцідзясятых, калі Захад прыўзьняў жалезную заслону для тых, хто ўцякаў ад савецкіх танкаў. Аднак фішка ў тым, што эмігрант і турыст – ня проста два глыбінна адрозныя, а папросту варожыя людзкія тыпы, і да эміграцыі чэхі, турысты ад прыроды, ставяцца надзвычай адмоўна, амаральнейшага ўчынку ў дачыненьні да бацькаўшчыны й асуджаных на яе супляменьнікаў быць ня можа. Таму ніякіх эмігрантаў яны ня любяць: ні сваіх, ні пагатоў чужых. «Паўсюль добра – дома найлепш», кажа гэты маленькі, горды й ксэнафобны народ. Маўляў, мы да вас ня едзем – дык якой трасцы вы лезеце да нас? Зрабіце так, каб і вам у сябе дома было найлепш. А што ў вас дома няма дома – ну не, такога не бывае. «Кожны будаўнік уласнага шчасьця» – яшчэ адна тутэйшая прымаўка.

      У пэўным сэнсе, свабода перасоўваньня (вядома, для нас, а не для іншых, мы ж яе заслужылі, толькі вось невядома, чым) насамрэч ёсьць адзінай свабодай, атрыманай у выніку надыходу дэмакратыі: прастуй куды хочаш, ніхто цябе тут не трымае. Насуперак традыцыйнаму вонкаваму патрыятызму, усё больш і больш чэскай моладзі вымушана карыстаецца гэтай свабодай дзеля паляпшэньня ўласнага жыцьця, праглынуўшы неяк тое страшнае прыніжэньне, якое нясе з сабою статус эмігранта (жабрака на чужым хлебе!) уваччу іхных суграмадзянаў. (Цікава, што ў суседзяў-славакаў няма гэтага комплексу, яны з задавальненьнем перасяляюцца ў Чэхію й дамоў амаль ня езьдзяць, заспакойваючы сябе тым, што могуць зра біць гэта ў любы час.) Што да мяне, то ў даўнюю пару маіх папярэдніх выездаў з Чэхіі ў вялікую Эўропу ніякага Шэнгену яшчэ не было, таму свабода перасоўваньня заўжды была ў маім уцякацкім выпадку досыць умоўнай: з маім сумнеўным выглядам і так званым жэнэўскім псэўдапашпартам мяне штораз падоўгу трымалі (а аднойчы і затрымалі) на мяжы, правяраючы дакумэнты, багаж, аднаго разу нават кішэні, а яшчэ аднаго абнюхвалі мяне сабакам і сьвяцілі ліхтарыкам у дупу ў надзеі адшукаць тую самую траву, якою ад мяне пахла, бо я быў пазычыў у сябра-панка ў дарогу цёплую куртку – пра дэпартацыю зь Нямеччыны за адсутнасьць грошай на квіток да Прагі наагул памаўчу… Можаце ўявіць сабе, як мяне ненавідзелі тагачасныя чэскія спадарожнікі, калі па маёй віне аўтобус ці цягнік мусіў зноў прастойваць на парозе шчасьця, нібы за глыбокім сацыялізмам, пазбаўляючы іх таго цуду, дзеля якога яны ўласна і выехалі: шансу бескантрольна пакінуць сваю любую бацькаўшчыну! Усё гэта, разам з раней згаданымі фактарамі,


Скачать книгу