Завяршыць гештальт. Макс Шчур

Завяршыць гештальт - Макс Шчур


Скачать книгу
чалавецтва (калі браць шырэй – самой плянэты) практычна ня мае шансаў на ўзаемнасьць. Тое ж самае з геапалітыкай: і яна ёсьць улюбёным каньком прыстарэлых, бо ім (то бок вам) ужо ня служаць, як раней, уласныя ногі, таму вы на яго й падселі, спадзеючыся, што ён падкіне вас раней за іншых у будучыню, якая ў прынцыпе тычыцца вас асабіста ўсё меней.

      У новым (добрых пятнаццаць гадоў як) тысячагодзьдзі адбылося маленькае дзіва, і геапалітычныя праблемы нейкім чынам трапілі ўва ўнісон з кліматычнымі (што ўжо само па сабе можа быць прыкметай блізкай катастрофы): калі раней, у маёй маладосьці, усясьветнае супрацьстаяньне адбывалася яшчэ паводле восі Ўсход-Захад, то ў сучаснасьці геапалітыка вызначаецца перадусім супрацьстаяньнем між Поўначчу й Поўднем. Кажучы дакладней, гэтае супрацьстаяньне ўсяго толькі ўзнавілася, з той розьніцай, што цяпер ня Поўнач задае тон і пытля Поўдню, як цягам папярэдняй тысячы гадоў, а Поўдзень пераходзіць у наступ на Поўнач. Маіх юных спадарожнікаў-балбатрансераў, закаханых у сьпёчную Гішпанію і заклапочаных уцекачамі, відавочна хвалюе ў гэтым наступе акурат палітычна-дэмаграфічны аспэкт, тым часам як мяне ў маім веку ўжо перадусім кліматычны. Штогод я на ўласнае скуры ўсё больш востра адчуваю набліжэньне Вялікага Поўдня ў выглядзе так званага глябальнага пацяпленьня: рэч у тым, што калі вонкавая тэмпэратура выроўніваецца з тэмпэратурай цела, то пачынаеш нібы распускацца ў вакольным асяродзьдзі, як той казаў, зьліваесься з краявідам. Вось жа акурат у гэтым зьліцьці і палягае для многіх сакрэт сапраўднага шчасьця, таму бальшыня эўрапейцаў пасьля пяцідзесяці імкнецца на Поўдзень зь няўтрымнасьцю пералётных птушак. На жаль, на працягу жыцьця я выхаваў у сабе любоў да кантрастаў, і тады як сам зусім ня супраць трымаць ногі ў цяпле, то галаву з мазгамі адначасова пажадаў бы засунуць калі ўжо не ў маразілку, дык прынамсі пад які дожджык ці ветрык. І першае, і другое на Поўдні рэдкасьць, у чым я даўным-даўно пераканаўся яшчэ ў Паўночнай (!) Італіі – пасьля чаго ніжэй за яе геаграфічную шырату ніколі ўжо не апускаўся. Такая пазыцыя ёсьць, безумоўна, выразна эгаістычнай і ў чымсьці нават элітысцкай, але што ўжо зробіш, калі гэтую кліматычную дыету мне дыктуе само маё цела з усімі яго магутнымі інстынктамі, якому я за гады так і не навучыўся загадваць. У якасьці апошняга доваду супраць маіх ідэалістычных памкненьняў яно традыцыйна прыводзіць мне адзін зацёрты, абрыдлы да аскомы, але праз гэта ня менш дзейны валюнтарысцкі аргумэнт: зубны боль. Вядома, я сам міжволі паспрыяў такому становішчу сваім зацята нездаровым ладам жыцьця (анархія матка ладу!) – той жа «лад» у свой час ужо паспрыяў маёй эміграцыі з Усходу на Захад. Ну што тут зробіш, калі сьвет – толькі воля і ўява, і другая ніяк ня можа даць рады першай; у народзе гэта, па-мойму, называецца лёсам.

      Праз усё гэта, калі сёлета з надыходам сьпёкі каля шасьцідзесяці мільёнаў мігрантаў па ўсёй плянэце крокам рушылі зь ейных гарачых кропак у напрамку сьветлай будучыні, па традыцыі сымбалізаванай


Скачать книгу