Завяршыць гештальт. Макс Шчур

Завяршыць гештальт - Макс Шчур


Скачать книгу
да вядомай застаўкі кінакампаніі «Юнівэрсал Пікчэрз» – як шмат усяго яна штораз абяцае гледачу на самым пачатку фільма! Дык вось, гэтаму клятаму сшытку (што выглядаў рыхтык як невялікага памеру кніга, старонак у трыста), канец канцоў, я і «абавязаны» ня толькі тым, што жыву «на Захадзе», але й тым, што з часам ператварыўся ў графамана. Менавіта ў ім я пачаў занатоўваць усякую лухту: спачатку толькі карысныя факты, адрасы, каардынаты, тэлефоны, асобныя падзеі, даты, гадзіны; пасьля – цытаты, афарызмы, сэнтэнцыі, максімы, а ўрэшце, даруй божа, уласныя думкі, уражаньні і нават – сорамна сказаць – вершы! На іх мяне неяк прабіла адразу ж пасьля вяртаньня зь Юрапу на радзіму. Як толькі сшытак закончыўся (на што мне спатрэбілася каля году – роўна столькі, колькі нашым айчынным спэцслужбам, каб адшукаць яго аўтара), у мяне настаў такі глыбокі душэўны крызіс, што ўратаваць мяне ад яго магла адна эміграцыя – мне карцела зьехаць ужо дзеля таго, каб набыць сабе яшчэ адзін такі самы сшытак, пакуль іх там не перасталі выпускаць (перасталі). Цяпер ужо і ня ведаю, ці не спаліў я яго празь нейкі час па п’яні, ці мо проста выкінуў – у кожным разе, я даўно яго ня бачыў і не шукаў. Калі б цяпер ён трапіўся мне ў рукі, то першае, што я б зрабіў – гэта прыпісаў бы да слова «Джэнэрэйшн» яшчэ «Дэ», зрабіўшы з генэрацыі дэгенэрацыю: атрымалася б кніга, ня горшая за тую папярэднюю, хай сабе з тым жа зьместам. Хіба што нашмат больш праўдзівая.

      Як ні сьмешна й ні ганебна прызнавацца ў гэтым у маім веку, на той замацанай мапе-вокладцы загадзя й цалкам зьмяшчалася тэрыторыя, на якой я правёў наступныя (то бок мінулыя) дваццаць гадоў жыцьця. Папярэднія дваццаць гадоў зьмяшчаліся на школьнай мапе эўрапейскай, зноў-такі, часткі былога СССР – але там слова «эўрапейская» было толькі геаграфічным (затое дакладным) поймам. А вось на сшытку слова «Эўропа», ды яшчэ ў суправаджэньні слова «Джэнэрэйшн» з усімі яго канатацыямі, ад джэндэру да генія, азначала для мяне, вядома, нашмат болей: уласна кажучы, азначала ўсё. Я глядзеў у гэты сшытак, выбачайце за безгустоўнасьць, нібыта ў люстэрка сваёй душы – бадай, гэтак жа, як калісьці ў мапу сваёй сьціплай постсавецкай краіны. Эўрапейскі краявід здаваўся мне найпрыгажэйшым за ўсё бачанае мною ў сьвеце, моц мастацтва выцесьніла з майго ўяўленьня рэальнасьць. Каму з нас не карцела трапіць ува ўлюбёную карціну? На той бок люстэрка? (Маладосьці ўласьціва думаць у першую чаргу пра эстэтыку, на этыку маладосьць забівае чэлес.) І хто мог ведаць, што карціна, у якую я так імкнуўся трапіць, ператворыцца для мяне з краявіду ў нацюрморт?

      Цяпер ужо можна прызнацца ў тым, што я, зьехаўшы з краіны ў якасьці першай ластаўкі так званай менскай вясны (мастадонты адляцелі крыху раней), учыніў фальстарт і аказаўся, на жаль, ня гонарам і сумленьнем, а сарамаценьнем свайго «пакаленьня Ю», найлепшыя прадстаўнікі якога досыць хутка мяне дагналі й перагналі. Неўзабаве яны ўжо апавядалі мне пра кубінскія басэйны, бразыльскія фавэлы, кітайскія прысмакі, мэксыканскія піраміды, балівійскія


Скачать книгу