Завяршыць гештальт. Макс Шчур

Завяршыць гештальт - Макс Шчур


Скачать книгу
прывяло ў маім выпадку да стагнацыі, а неўзабаве й дэградацыі – ну проста як з тым фінансавым капіталізмам! Дэградацыя, між іншым, пачынаецца акурат з таго, што пад выглядам інтэграцыі ўлазіш у даўгі перад грамадзтвам, пераяжджаеш з пакойчыку два на два мэтры недзе ў прыгарадзе ўва ўдвая-ўтрая большую кватэру ў цэнтры гораду, увешваеш яе сьцены замест ранейшых плякатаў з рок-героямі арыгінальнымі творамі знаёмых мастакоў, пачынаеш набываць дарагое ўіскі, езьдзіць на таксі, зьбіраць аўтографы ўлюбёных памерлых аўтараў, замест звычайнага нататніку пісаць свае зацемкі адразу ў нэтбук, заводзіш уласнага зубнога і ўласнага псыхіятра (можна некалькіх, не зашкодзіць, па адным на кожную школу псыхалягічнай думкі й дзень тыдня), пачынаеш затарвацца ўсякім гломаздам па інтэрнэце, ходзіш гуляць у тэніс (калі не адразу ў гольф), наведваеш пафасныя вэрнісажы абыякавых табе выстаў і, урэшце, як кульмінацыя свайго неўтаймаванага кансьюмэрызму – мяняеш старыя, зламаныя акуляры 10-гадовай даўніны на новыя, нятанныя й модна-гіпстэрскія (а іншых у асартымэнце ўжо і няма). Зьмена акуляраў у маім веку значыць болей за зьмену пашпарту: гэта зьмена ня толькі й ня столькі ўласнага выгляду, колькі перадусім у літаральным сэнсе – бачаньня. Можа, вы думаеце, што новыя акуляры лепш прыстасаваныя да вашага пагоршанага працай, чытаньнем і юцюбам зроку? – не, насамрэч, гэта вы вымушаныя прыстасавацца, падладзіцца пад іх. Наагул, такія рэзкія жыцьцёвыя перамены лепш зьдзяйсьняць задоўга да крызісу сярэдняга веку, бо ў самы яго разгар нечаканая вастрыня фокусу ў поглядзе на сябе й астатніх можа каштаваць вам вашай крохкай і потна набытай псыхічнай раўнавагі, ажно да поўнай страты арыентацыі ў навакольнай прасторы. Спрабаваць зноўку нарадзіць самога сябе ў сорак – і пазнавата, і вельмі рызыкоўна: могуць памерці і дзіця, і сама парадзіха, пакінуўшы малое сіратой – у найгоршым выпадку абое. Але ж вядома, мацярынскі інстынкт – такая штука…

      Калі казаць пра інстынкты, дык той, які валодае мною зараз – кшталту інстынкту слана або кіта, што з надыходам вызначанага часу кіруе паміраць на бясьпечнае ціхае месца, нярэдка нават у месца свайго нараджэньня (ну, ня будзем перабольшваць) – магчыма, патаемна спадзеючыся стаць у наступным жыцьці баабабам, бабуінам ці на крайняк проста бабай. Зрэшты, калі падумаць, Галяндыя і ёсьць месцам майго нараджэньня! – дакладней кажучы, месцам нараджэньня эўрапейца ўва мне. Так ужо сталася, што гэтая краіна (між іншым, краіна Вэрмэера! Рэмбрандта! Сьпінозы! Дэкарта! Комэнскага! Стэлінга! Вармэрдама! ня кажучы пра Ван Гогаў і Мандрыянаў! канец канцоў, сталае месца пражываньня Грынэўэя! – гэтага мала?) была маёй першай любоўю, першай наведанай мною сапраўды замежнай, несавецкай краінай, найстарэйшай «дачкой царквы», як сказаў адзін з папярэдніх Папаў пра Францыю… Цяпер той самы эўрапеец-ува-мне едзе туды аддаваць богу душу. Якому богу? Няважна. Любому. Едзе, так бы мовіць, завяршыць гештальт, як любяць казаць інтэлектуалы з народа, асабліва з нашага. Ну і яшчэ ён


Скачать книгу