Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка

Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка


Скачать книгу
ўсміхнуўся:

      – А цябе, верабей, за што сюды кінулі? Ці ты, як і я, эксплуатаваў сваю жонку, сям’ю? Або тваё багацце, што заўжды паміж ног трымаеш, калола камусьці ў вочы?

      – Не вем… – адказаў сцішана, на запалым дыханні новы вязень.

      Калі шчыра, дык ён разгубіўся ад неспадзеўкі – сустрэў тут, за кратамі, Баябу, сапраўднае прозвішча якога было Мацукевіч; у Моталі ўсе ведалі яго як заможнага гаспадара, жывога, пракідлівага, якому зямля штораз давала тое, што ён ад яе хацеў узяць. Палто лічыў Баябу ў местачковым жыцці чалавекам высокім, удачлівым і паважаў яго, таму хоць і ведаў пра Баябаў арышт, але не спадзяваўся вось так, нос у нос, сустрэцца з ім, ды яшчэ ў адной ролі нявольнікаў, вязняў, небяспечных для грамадства людзей, або і горш за тое – непатрэбнага смецця, якое выграбалі новыя ўлады.

      Расчуліў Ладзю Палто знак увагі Баябы да яго і жарт, трохі колкі, але справядлівы. Яму імпанаваў высокі настрой гэтага начыненага прамяністай энергіяй чалавека. Іх прыяцельскае вітанне, падчас якога голас Баябы гучаў напорыста і густа, а голас Палто, наадварот, тонка і слаба, не раўнуючы, як у ягняці,– такое іх вітанне разварушыла астатніх вязняў.

      – Дык, выходзіць, ты не веш сваёй віны? – дапытваўся Баяба.

      – Не вем. Зрэшты, быў грэх, за які і ўчапіўся следчы: да сканчэння тэрміну я ўцёк з савецкай турмы.

      – А-а?..

      – Вось табе і маеш!

      – Бачыш ты! – пасыпаліся з розных бакоў воклічы здзіўлення, захаплення, спагады. – Малады, а цёрты пасак! Ну сядай, расказвай, калі ведаеш, пачым фунт ліха.

      І ўсяго за некалькі кароткіх хвілін небарака Палто авалодаў сабой, набыў сваю годнасць і раўнавагу, як што пачуваў сябе роўным сярод роўных, балазе да ягонага пакутніцкага вопыту таварышы праявілі асаблівую цікаўнасць, павагу. Седзячы на невысокім тапчане і прытрымліваючы рукой свой клуначак, ён расказваў пра той небяспечны шлях на ўсход, які скончыўся для яго і ягоных паплечнікаў выпраўленча-працоўным лагерам на Урале, дзе амаль не кармілі. З усяго ім пададзенага вынікала тое, што ў савецкай краіне не бяруць за асаблівы клопат вызначэнне віны грамадзяніна або яго довады, калі ён не вінаваты. Таму ў лагерах і адбываюць тэрмін тысячы і тысячы людзей, якія ніколі нікому нічога дрэннага не зрабілі, а дзяржаве – тым болей.

      Выснова з апавядання Палто нікога з прысутных не радавала, у кожным яна забівала надзею на аб’ектыўнае следства і справядлівы прысуд. Настрой пачаў западаць, і тут крамяны і чырванатвары вязень па прозвішчы Ляш пераключыў размову на іншае.

      – Бачыш, – сказаў ён, паказваючы на хатулёк Палто, – пры арышце табе хоць дазволілі хлеба з сабой узяць. Мусіць, іншыя міліцыянты былі! А мяне гэты пярэварацень Райкевіч, маць яго, не тут будзь сказана, узяў на вуліцы, як дурня. І куды яго сумленне дзелася? Каня не даў распрэгчы, а я па дровы ездзіў, у хату не даў зайсці, з дзецьмі, з жонкай развітацца. Не даў, злыдзень, глынуць чаго якога, бо я ж не з гасцей прыехаў, а з лесу. Нічога з сабою не ўзяў… «Ты арыштаваны, кажа, і


Скачать книгу