Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка

Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка


Скачать книгу
зубоў. У чалавека, відаць, ляжала злосць на сэрцы, і не мог ён дараваць злыдню Райкевічу тое, што пры арышце абышоўся з ім гэтак жорстка, не па-людску, пазбавіўшы яго і развітання з сям’ёй, і кавалка хлеба.

      Праспявалі местачковыя пеўні. Першыя… ці другія?.. Раніца ўспарола жыхароў астрога металічным бразгатам ключоў і рэзкім скрыпам дзвярэй. Вязні не паспелі прадраць вочы ад здранцвелага, цяжкога і горкага сну, як у камеру ўпіхнулі аднаго за другім яшчэ двух мужыкоў, станістых, дужых і годных у паставе, дармо што ў першага цьмянеў сіняк пад вокам – пэўна, супраціўляўся арышту. Высакаваты лоб разам з носам утваралі амаль адну лінію, светлы чуб, прылагоджаны, мяккі, усцілаў макаўку галавы злева направа, востры позірк вачэй, крыху разгубленых… І другі – маладзейшы, нечым быў падобны да першага. У вязняў, якія з цікавасцю аглядалі навічкоў, ад неспадзеўкі ажно дыханне перахапіла, а солтыс Ляш у першы момант, напэўна, падумаў, што мае справу з галюцынацыяй, бо як было паверыць, што перад ім у цесным пакойчыку стаіць яго крыўдзіцель – Андрэй Райкевіч, былы падпольшчык, кіраўнік мясцовых камуністаў, апошнім часам – міліцыянт, а цяпер таксама вязень. О-ёй!.. За ягонай спінай хаваўся брат Сяргей, ён жмурыў вочы на святло, якое падала з закратаванага акенца.

      – Добрай раніцы…

      Першым ачомаўся і паказаў прысутнасць духу гаспадар Баяба:

      – Проша, паночкі… Сюды заўсёды дарога адкрыта. Не высокія ў нас, праўда, пакоі, нават цьмяныя, што казаць, ды не месца ўпрыгожвае чалавека, а чалавек – месца. Ці ж не так? А ў нас, бачыце, лепшыя людзі акругі сабраліся. І вас мы гатовы прыняць.

      Ці ўлавілі браты Райкевічы іронію ў голасе Баябы, цяжка сказаць.

      Наперад выйшаў асаўніцкі солтыс Ляш:

      – Во, падла, які падарунак! Га?

      Ён пільна і ўтрапёна разглядваў міліцыянта Райкевіча – акурат гэтак, у сваёй апошняй ролі, ён успрымаўся тут. «Падарунак» крактануў і зрабіў крок наперад, маючы намер, пэўна, прысесці на бліжэйшы тапчан.

      – Пастой! – папераджальна і пагрозліва спыніў Андрэя солтыс, яго твар перакасіўся і асклабіўся, рукі сцяліся ў кулакі.– Я ж Бога маліў, каб сустрэцца з табой і морду набіць! Бальшавіцкі халуй і нягоднік! Ага, пабялеў!.. Хтось табе ўжо навесіў ліхтар, ды гэтага мала, аднак!..

      Баяба схапіў Ляша за рукі і адціснуў яго сваім корпусам убок, прэч ад небаракі Райкевіча, які, пэўна, не ўсведамляў да канца сваёй віны перад солтысам, бо цягнуў нягучна і скрушліва:

      – А за што… за што ты?..

      Падаў голас Макар, мажны, камлюкаваты купец з барадой:

      – За што, пытаеш. А хіба не ты, шэльма, яго арыштоўваў?

      – Я… Дык на тое загад быў!

      – Загад?! – усклікнуў Ляш. – А хто табе загадваў, каб не даць дакрануцца мне рукамі да хлеба? Гм…

      Андрэй Райкевіч маўчаў. Дайшло… Забіўшыся ў куток, ён сеў і сядзеў, ахапіўшы голаў рукамі,– пэўна, спрабаваў уцяміць, што з ім здарылася, чаму няшчасці неспадзеўкі абрынуліся на яго. Але, як ні намагаўся, не мог зразумець, за што яго арыштавалі. Адзінае, што ўсведамляў цяпер, дык гэта


Скачать книгу