Выкраданьне вепрука. Ігар Сідарук

Выкраданьне вепрука - Ігар Сідарук


Скачать книгу
аватага бэзавага колеру. Адкуль і калі ён пад'ехаў – ніхта нават не пачуў. У кабіне сядзеў невыразнага, зусім бляклага выгляду кіроўца ды кідаў у рот з пачка кукурузныя палачкі.

      – Куды паедзем? – ашалела запытаў у яго гаспадар дворыска, пераварочваючы парсючка за заднія лапы.

      – Туды й паедзем, – кінуў чарговую палачку ў рот кіроўца. – Арыштаваныя вы, ясна?..

      – Чаго?!. – аж узьняліся ў поўны рост мужыкі ды, сьціскаючы нажы-цесакі, пасунуліся да бэзавага аўтобусу.

      – А ну, каціся адсюль, пакуль колы цэлыя!

      – І морда!..

      – Бач ты, паскуда!

      Кіроўца скамячыў пусты папяровы пачак, шпурнуў яго ў гародчык, абнесены акуратным штыкетнічыкам.

      – А вы мне не пагражайце. Я пры выкананьні… А вам за гэта… Самі павінны ведаць. Мусіць жа, не дурныя?..

      Мужыкі спыніліся, паціснуліся бліжэй адзін да аднаго. Насуплена пазіралі на кіроўцу:

      – Слухай, едзь адсюль, га?..

      – Не да цябе зараз, хлапак… Дзела ў нас…

      – Ага, уманторваў бы ты па-добраму. Па-харошаму просім.

      – А мне вашыя харошыя словы да… – пачаў налівацца барвіньнем той. – Гамуйся, бляха, у аўтобус, каму сказана. Ці вам спэцыяльнае запрашэньне трэба?! То зараз выдам! Аж уваччу прасьвятлее!.. Дубаломы!

      У куточку вуснаў кіроўцы выступіла белаватая пена, зьмяшаўшыся з пылком ад кукурузнай палачкі. Здавалася, яшчэ імгненьне, і ён пацягнецца за пазуху за якім-небудзь кастадробным парабэлюмам. Аднак кіроўца, відаць, ведаючы пра свой нехадоп, толькі сьцер з рота тыльным бокам далоні белую пенку, злосна зіркаў на мужыкоў.

      А мужыкі ўсё тапталіся поплеч адзін з адным.

      – Хто сказаў?.. – раптам вырвалася ў больш маладзейшага.

      – Што – хто сказаў? – як бы не зразумеў кіроўца.

      – Што арыштаваныя мы?

      – А!.. – увесь выгляд кіроўцы выказваў поўную абыякавасьць. – Загад…

      – Чый загад? – упарціўся малады тубылец.

      – Гасударствянны, блядзі! – раптам зароў здыхляк у кабіне, і на губах у яго зноў запенілася.

      – Ты не рычы, не рычы… – з асьцярогаю сьцепануў плечуком другі мужычок. – Ты нам, як што якое, дакумант пакажы.

      – Які дакумант?! Я табе пакажу дакумант! – роў кіроўца. – Ты ў мяне гэтыя дакуманты да сьмерці зьбіраць будзеш!

      – Ды што мы такое зрабілі, каб нас нізавошта арыштоўваць?.. – падаўся назад гаспадар, ня так упэўнена, як раней, сьціскаючы ў руцэ цясак. – Калі за парсючка, дык гэта наш, собскі…

      – Не за парсючка, не за парсючка, – крывавата пасьміхнуўся кіроўца. – Тут такое дзела, што… Карацей, сьвінячая ваша справа. Так што гамуйцеся ў аўтобус, рабяты!

      – Хрэняцтва нейкае, бляха! – пляхнуў кепкаю аб зямлю маладзейшы. – Паехалі, разьбяромся!

      Мужыкі яшчэ нейкі час пастаялі, падумалі, а потым, са шкадобаю азірнуўшыся на распластаванага парсючка, маўкліва палезьлі ў аўтобус.

      Дзьверы з рыпам зачыніліся. Стары, дашчэнту зношаны маторчык ПАЗіка чмыхнуў, чвэхнуў, кіроўца з пачуцьцём выкананага абавязку цвыркнуў сьлінаю праз прыадчыненую фортку ды зрушыў сваю машыну з мейсца.

      Аўтобус ад'ехаў не так далёка ад вёскі, як раптам, стрэльнуўшы, спыніўся на ўскрайку жытняга поля. Пасярод купіны немагчыма-сінечных валошкаў хлапец ды дзяўчына займаліся… Карацей, нераздымная пара маладзёнаў любілася. Кіроўца рэзка заглушыў матор, выскачыў, бразнуўшы дзьверцамі, на дарогу.

      – Імем закона!.. прад'явіце ўдаставярэньні!

      – Якія… удаставярэньні?! – віжам падхапіўся з маладзіцы голы хлапчыска. – Хто вы такі?

      – У аўтобус! Хутка! Абое!!! – раптам храснуў яму кулаком па твары лядачы кіроўца.

      – Які “шчэ аўтобус?.. Хто вы такі, я вас пытаю?! – не чакаючы такога скруту, размазваў тонкую крывавую юху па падбародьдзі хлопец.

      – У вось гэты самы! Вось гэты! – проста пляхаў па мэталёвым баку ПАЗіка ягоны вадзіла.

      – Ды што вы такое сабе дазваляеце?! – усхапілася з валошкавага кіліму й маладзіца, падграбаючы пад сябе параскіданае адзеньне. – Хто вам даў права?!.

      – Ха! Хто даў права!.. – ашчэрыўся кіроўца. – Той, хто даў, той і ўзяў!.. – Ён зноў з усёй сілы пляснуў па бэзавым баку аўтобусу. – Давай, давай. Апранайся! Там, – тут ён узьнёс палец угору, – чакаць ня будуць.

      – Вы, вы… – пад напорыстасьцю гэтага нізкарослага азызы не знаходзіла словаў дзяўчына. – Мы будзем на вас жалавацца!..

      – Ага, – хітнуў галавою кіроўца. – Паедзем. Там, грамадзяначка, і пажалуецеся…

      – Хто… – зноў быў завёў сваё хлапчыска, ды кіроўца раптам выкруціўся цэпам ды згроб усёй пяцярнёю ягоныя валасы на карку:

      – Яшчэ хочаш, поскудзь мочаная? Я табе пакажу, хто я такі! Ты ў мяне ня тое што на бабу, на голую курыцу ўскочыць ня здужаеш!..

      – Вой, мы паедзем! Толькі адпусьціце яго! – замалілася перад ім дзяўчына.

      – Ды трэба мне такое гаўно! – штурхнуў хлапца


Скачать книгу