Выкраданьне вепрука. Ігар Сідарук

Выкраданьне вепрука - Ігар Сідарук


Скачать книгу
асатанела – на бабулек у белых хусьцінках:

      – Харэ бегаць, каргаўё кульгавае!..

      – Што ты?.. Што ты?.. Ты ж нас… Зусім…

      Усё не маглі аддыхацца і нават не маглі гаварыць тыя.

      – Бегаць, кажу, харэ, мумымры каргачыя! Давайце ў аўтобус хутка.

      – Куды?.. Ты што?.. Ты ж падавіў нас! Вуляначку нашу насьмерць пераехаў!

      – Я вам пераеду! Вы ў мяне, скульлё недарэзанае, паезьдзіце! Я з-за вас, лярвоты, фару раскірдзячыў! У аўтобус, каму сказана!!! – аж да пазногцяў зьбялеў кіроўца.

      – Вой, Вуляначку!.. – як ня чуючы, усё ж перакрыла ягоны рык сваім галашэньнем найболей сухацелая бабусечка. – І за што?!

      – За злоснае супраціўленьне падчас арыштаваньня, вось за што, старакірыцы!

      – Якога… арышт… – як рыба, заплямкала ротам тая, што галасіла.

      – Такога! Арышт ёсьць арышт! І супраціўляцца беспалезна. У аўтобус, маць вашу, колькі раз паўтараць, – як і раней, з раптоўнай бясконцай стомаю ў голасе прамовіў, амаль што ня гледзячы на бабусек, кіроўца.

      І бабулькі, выціраючы ражочкамі белых хусьцінак запалыя навек вочы, склаўшы сухою папераю плечы, так нічога і не зразумеўшы, скорана палезьлі ў аўтобус.

      У мястэчку, куды праз паўгадзіны заехаў аўтобус, было ціха. Толькі ў дзіцячым садку, што жывапісна мясьціўся сваімі невялічкімі дамкамі-вежкамі на ўскраіне, ажыўлена раўлі-галёкалі маляты ды квахтушкаю тупала вакол іх таўсматая выхавацелька. Лёгкая брама, звараная зь перавітага дроту, была адчынена, і аўтобус як ехаў так і стаў ужо на тэрыторыі пясочна-арэлевых уладаньняў. Кіроўца, пакуль не вылазячы, апусьціў шкло, і ягоны абгрызены палец замёр у немінучым скіраваньні на выхавацельку:

      – Усе, хто ёсьць! Давайце!..

      – Што… давайце?.. – бы ў поўнае дурнавеласьці спытала тая.

      – Давайце, давайце. На вас у мяне таксама… Так што паедзем.

      – Куды паедзем? Хто? Я?.. – жанчына раптам села ў пясок. Азадкам яна зачапіла нейкага сапельчыка, які страшэнна зароў. – Ціха, ціха… – ня гледзячы на сапельчыка, пачала супакойваць яго выхавацелька.

      – І ты. І кіндэрбобікі твае. І ўсе, – відаць, кіроўцу ўжо сьмяртэльна надакучылі гэтыя ўсе тлумачэньні-аб'ясьненьні, таму што нават кукурузную палачку, якую ён знайшоў у сябе на сядзеньні, ён жаваў неахвоць, лянотна, абы разжаваць.

      – Ды што… Ды як вы можаце?! А бацькі?.. А… Не, нікуды мы не паедзем! – ужо стаяла на цьвёрдых нагах таўсматушка.

      – І бацькі, – як ня чуў трохі злоснае катэгарычнасьці ў апошніх ейных словах кіроўца. – Усе паедуць.

      – А я!.. – пачала была выхавацелька, ды раптам кіроўца са спрытам выскачыў з кабіны, бы той ушчэнт згаладнелы клешч, учапіўся растапыранымі пальцамі жанчыне ў шырокія цыцкі ды пацягнуў-павалок, адыходзячы задам, яе да аўтобусу:

      – А ты… Ты… – пеніліся па краёх ягоныя пасінелыя вусны. Вось чарговае брыдкае слова зьляцела зь іх, хвостка пляснула выхавацельцы па твары, які ўвесь пайшоў плямнотнаю чырваньню. – Арыштаваная


Скачать книгу