Выкраданьне вепрука. Ігар Сідарук

Выкраданьне вепрука - Ігар Сідарук


Скачать книгу
кульбачкаю пераганяў цераз дарогу статак каровак, якія пачалі рыкаць па-дурному, калі кіроўца застаўбурыў дзядка ў аўтобус, на пустэльнае АЗС касірка-запраўшчыца ніяк не магла даўмецца, як жа гэта так яна ўсё кіне без нагляду-прызору ды некуды паедзе ды, магчыма, ужо й ня вернецца(?!), вясковы паштальён проста бразнуўся з ровару, ашаломханы загадным крыкам кіроўцы спыніцца, “Паскудрыла бздючы, стой, каб ты здох!”, ды так з роварам і хацеў перціся ў ПАЗік, але, страціўшы зьнянацку пярэдніх два зубы, свой ровар з крываточным жалем пакінуў у прыдарожнае траве-мураве, буракапольная брыгада спачатку нават не азірнулася на ўсё тыя ж скульлёрвучыя зыкі кіроўцы, аднак яны яшчэ ня ведалі, ого, яшчэ ня зналі, з кім маюць справу, і справу не абы якую, і што жартамі тут… нават і блізка…, у маленькім гарадочку адзін дужа акулярысты разумнік з выглядам закалотнага заўзятара чытаў на лаве, а болей, паскуда, рабіў выгляд што чытае, газэту, а ў кавярнячцы, у якую кіроўца ўпароўся-заехаў от так проста аўтобусам, тры млявыя ахвіцыянтачкі спрабавалі нават ад яго адкупіцца скрыняю перабрадзілага піва…

      Ай, ды ўсіх і не пералічыш. Людзей у ПАЗ было ўжо напіхана столькі, што было чуваць, як хрумсьцяць нечыя костачкі, нехта дзіка крычаў, той-сёй зь дзетак яшчэ вішчаў, але большасьць, зачаўленая з усіх бакоў дзядзькамі ды цёткамі, ужо нават і не дапінала ні да воднага ўздышку. Твары, перакрыўленыя, раскірплюханыя твары былі прыціснутыя да вокнаў, і вочы шмат у каго вылузваліся проста прэч…

      Кіроўца ахрып ад крыку, ягоная лаянка рабілася ўсё болей жорсткаю, у набіты бітма аўтобус ён запіхваў арыштантаў плячом, усё часцьей падштурхоўваючы каленам, усім целам навальваючыся на дзьверцы…

      А між тым, паволі цямнела…

* * *

      Вялізны горад наперадзе паказаўся зусім нечакана.

      Адзіная ацалелая фара аўтобусу кінжалам прарэзала навакольле. Высачэзныя гмахі вырасталі зь цемры, нібыта начныя, шэрыя прывіды. І тут кіроўца, нешта заўважыўшы, задаволена пацягнуўся ў бардачок ды, крыху там памацаўшы, дастаў новы, нераспакаваны пачак кукурузных палачак. Не адрываючы вачэй ад таго, што прасьціралася перад ім наперадзе ды па бакох, ён пачаў разрываць пачак, прыціскаючы яго адною рукою да рулявога кола.

      Ля кожнага дому, ля кожнага пад'езду, у кожным двары стаялі людзі. Людзі стаялі паўсюль, куды толькі магло дастаць вока. Начны ветрык зьлёгку калыхаў іхнія белыя строі. Усе маўчалі. І кожны зь іх у маўчаньні чакаў… свае чаргі… каб ехаць і ехаць… ехаць і ехаць… ехаць і ехаць… скрозь цёмную ноч… у аўтобусе колеру бэз.

Кастрычнік, 1998 г.м. Кобрынь

      Цьвікі былі добрыя

1

      – Ну што, вісіць?

      Лявон Печань разьдзер некалькі сьвежых струпакоў, адчуваючы невыноснае задавальненьне. Па звычцы аблізаў пальцы. Гной быў кіславаты на смак.

      – Вісіць, свалата! (Паўза.) Кур-рвіску яго антыблядзкую маць! – Дрона Качалку аж перасмыкнула ад уласнае лаянкі. – Ужо ж трэйці дзень вісіць! І хоць бы гнілым зубам


Скачать книгу