Выкраданьне вепрука. Ігар Сідарук

Выкраданьне вепрука - Ігар Сідарук


Скачать книгу
на мужу, відаць, канчаткова пераконваючыся, што ён не зьбіраецца зводзіць рахункі зь няшчасным сваім жыцьцём, падумала аб нечым сваім бабскім ды патаемным і, урэшце, рашылася:

      – Адзін ня пойдзеш.

      – А на халеру ты мне!.. – занаравіўся Грысь, узбрыкваючы пад Марыляю.

      – Ціха, ваяка. Яшчэ пападзесься…

      – Ладна. – урэшце пагадзіўся Чаравячка ды пачаў выкачурвацца з-пад жонкі. – Аднаму яно… я ж казаў… напружна занадта… Пасобіш!..

      Чаравячкі так-сяк падняліся. Стараючыся не рабіць болей лішняга шуму-глузду, на цырлах падаліся да дзьвярэй. Ужо на парозе Марыля, праціскаючыся за Грысем скрозь дзьверы, зноў схапіла яго за руку ды выдыхнула тое ж самае, з чаго пачынала: “Ох, Грысю!.. Дурное ты…”

      Але Грысь яе не пачуў. А калі й пачуў, дык не было зараз на сьвеце такое сілы, якая магла б пераканаць, што задуманае ім – надта дурная і бязглуздая справа…

* * *

      Ноч была чорнаю, хоць выбі вока.

      Нават зоры кудысьці пахаваліся, зацягнутыя нечаканымі хмарамі. На шчасьце, дождж яшчэ не цярушыў, магчыма, толькі зьбіраўся; інакш на прысушанай за дзень ды змочанай вільгацьцю зямлі яны б пакідалі досыць выразныя адбіткі сваіх атопкаў. З кожнай хвіляю сярод дрэваў адчуваўся ўсё большы пошум ветру, і гэта таксама спрыяльна клалася на іхнюю начную авантуру.

      Грысь ішоў трохі паперадзе, Марыля старалася ступаць крок у крок. Яны нават не йшлі, а валачыліся дрыготкімі прывідамі, сагнуўшы сьпіны крукамі, ня надта цьвёрда ставячы ногі ў разору паміж градаў… Час ад часу то Грыся, то Марылю хістала ды паводзіла ўбок: перад сваім начным вылазам яны пасьпелі яшчэ па разу, а потым і па другому прыкласьціся да зьмесьціва пяцілітроўнае бутлі з расчыненаю бражкаю; такую ж паўнюткую бутлю Марыля зараз сунула перад сабою, прыціскаючы да сваіх запалых грудзей…

      Вось і апошняя разорка, а там, за плотам, – падворак Андрэя Шупейкі. Менавіта сюды перліся Чаравячкі. І перліся ня дзеля начной пагулянкі.

      Так-сяк, перадаючы адзін аднаму неабдымную бутлю ды перадзершыся цераз плот, яны замёрлі ў палахлівым трымценьні.

      На падворку Шупейкі было ціха. Праўда, над парогам хаты гарэла яркая лямпачка, якую Андрэй звычайна запальваў, калі клаўся спаць, і якая потым гарэла ўсю ноч, заліваючы сьвятлом падворак. Можна было б бэцнуць зараз па ёй камянюкаю, і Грысю ў мазгі нават пальнула такая дураломная думка, але ж ён учас уцяміў, што на гэтым іхні напаўсвалотны вылаз хуткацечна й скончыўся б. Ён прыхінуўся яшчэ ніжэй сам, прыхіліў голаў Марыські, так, што яна проста ўжо курчылася і пад гэтым уладным прыхіленьнем, і пад цяжарам бутлі з брагаю, ды паказаў супрузе сваёй, што ступаць трэба як мага бліжэй да плоту і гаспадарчых збудаваньняў. Урэшце, сунуцца на самое дворыска яны і не зьбіраліся.

      А зьбіраліся яны сунуцца і нават, на дзіва, досыць хутка ўшчаміліся, куды хацелі, таму як быў гэты хляўчук чамусьці зачынены на звычайную драўляную зашчапку, у задушны сьвінскі прыстанак – канчальную мэту іхняга не зусім, так бы мовіць, добрасуседзкага візытанцтва.

      Ярка


Скачать книгу