Выкраданьне вепрука. Ігар Сідарук

Выкраданьне вепрука - Ігар Сідарук


Скачать книгу
гэтаму, гэтаму! Магамаю!..

      – А я ведаю: Магамай гэта ці Мамай!..

      – У Магамая бакі чорныя. І вуха! Яму й лі! Марыля ніжэй нахіліла рыльца пасудзіны, і ў карыта Магамая паліўся магутны струмень з духам перабрадзілых дрожджаў ды яблыкаў. Гэты жэст, аднак, займеў нечаканыя і не зусім адэкватныя бягучаму моманту наступствы. Бо сам Магамай уставіў лыч у карыта ды пачаў хлябтаць бражку, аж зарохкаўшы адметным басам ад сьвінскага свайго задавальненьня. Затое другі кабанчык, хутка адчуўшы такую дыскрымінацыю, храпатнуў так, што Магамай яшчэ шчыльней прысунуўся да свайго карыта, зусім не зьбіраючыся дзяліцца з аднакроўкам ані кропелькаю дурнап'яннага зьмесьціва. Якраз у той момант, калі крыўдны хроп абдзеленага бражкаю вепручка зьбіраўся перейсьці ў зацяглы ды невыносны віскат, Грыська вырваў з Марылькіных рук бутлю і бабохнуў амаль усю бражку, якая яшчэ заставалася, і ў ягонае пустое карыта.

      Вепручкі, прыцмокваючы ды ўзрыгваючы, захлябталі бражку ў два лычы.

      Грысь аж аслупянеў, так яго мілоціла гэткае ідылічнае вепручынае паеньне. Урэшце ён адарваў пагляд ад чорнага вуха Магамая, заклапочана акінуў ягоную сьвінячую паставу. Пасунула бровы адно на адно і Марыля:

      – Ну, што?..

      – А чорт яго ведае! Здаецца, не бярэ…

      – Яшчэ дабаў…

      Грысь перакуліў бутлю, але адтуль выцекла ў карыта Магамая толькі некалькі кропель каламутнае жыжкі. Здаволены хмельным пітвом вяпручок усярбнуў і гэтыя кроплі. Зноў задраў лыч угору, патрабуючы саладжавага дадатку. Дадатку, аднак, болей не было ані макаўкі.

      – Ну, давай, Магамайчык, давай! – імкнуўся паддобрыцца да жывёліны Грысь. – Ну!.. Што глядзіш? Не праняло ці што, чорт ты паганы!..

      – Ня лайся так. Яшчэ ня пойдзе, – прашаптала Марыля, якая рабілася з кожнай хвіляю ўсё болей пераляканаю. Бо ёй здавалася, што ў хаце даўно пачулі, як яны тут капошкаюцца, і зараз сам гаспадар Андрэй Шупейка выйдзе ды ўсмаліць ім так, што яны зарыюцца ў зямлю ня горай за таго ж паганага вепручка, якога не бярэ ні чорт, ня бражка.

      – Я яму не пайду! – качнуўся наперад Грысь, сам чапляючыся за загарадку ды нахіляючыся ўніз, рызыкуючы зваліцца проста ў карыта Магамая. Той, адчуўшы знаёмы бражнячы водар, які зыходзіў ад Чаравячкі, таксама памкнуўся наперад і, рохкнуўшы, нават ускінуў пярэднія лапы на драўляную папярэчку, дзе й пасьпяхова зашчаміў іх. Тут Чаравячка, нарэшце, заўважыў жаданае. Маленькія сьвінячыя вочкі Магамая набрынялі цяжарам, пачалі налівацца тупым саноцьцем, рохканьне зь ягонай пашчы вырывалася зь нейкім прыбулькацелым прыдыхам, ён нядобра пачаў завальвацца набок. Грысь, каб кабан не абрынуўся ўніз і не сапсаваў грукатам ужо немаленькай сваёй тушы ўсю іхнюю авантуру, здагадаўся зноў нахінуцца да загарадкі ды зноў дыхнуць сьвінчуку проста ў лыч. І тут здарылася неверагоднае.

      Круглыя дзьве дзюрачкі на магамайскім лычы, уцягнуўшы пах сьмярдзюшнага гарыва з чаравячкавага рота, сьцяліся, выпрасталіся; вяпручок, стоячы на задніх лапах, памкнуўся ўверх і… раптам сашчаміў свае іклы на здубянелым грысевым твары.

      – А-а! –


Скачать книгу