Выкраданьне вепрука. Ігар Сідарук
з канапкі Зьміцер не падняўся. Ён як стаяў, так і стаяў, толькі спачатку ціха, а потым усё гучней, абаблена й непрыгожа, пускаючы даўкія сьліні, заеньчыў:
– Ня дамся я рэзаць! Ды што ж гэта такое?.. Ды што ж гэта робіцца, га? Піва яны смокчуць!.. Ды навошта ім піва тое?!. Колькі ж можна зьдзеквацца так?!. Хто прыдумаў гэта ўсё, га? Тут жывеш, ходзіш, спадзяесься на нешта, а табе – р-раз! – і рэзаць!.. Зарэзалі б ваабшчэ, ей-бо! І майстар яшчэ, Грыберман гэны! “Чушкі, чушкі!” Ну, й жары свае чушкі! Усервацца буду, а болей да морды жыдзярскае не падыйду! І чаго раптам усё мне аднаму? Я грэшнік які ці што? Ці познамка ў мяне на лобе якая? Ці ў жыцьці я шмат хлусіў? Разы два ці тры, ня болей!.. І з бабамі культурна ж заўсёды. І палучку… У зьберагацельнай касе адкладваў!.. І матацыклетку – бацьку аддаў!.. О, Божа-а-а-а-а!.. Гы-ы-ы-ы-ы!.. – капітальна загаласіў бясштанны Аблыга. – І апяць няма вінаватых! Няма, бляха, як ні круціся!.. А я вам усё роўна ня дамся, хоць рэжце! Ну за што, скажыце, за што?!.
– Як сабе хочаце, – перайшла на свой звыклы тон дахторачка. – Дрэнь…
– Што?.. – скрозь сьлёзы перапытаў бядовы пралетар.
– Справы вашыя – дрэнь, – канстатаваў белы халаточак, адварочваючыся да вакна.
– От, ёп! – заенчаны, сшарэлы тварам да гнілое цытрыны пацыэнт падхапіўся з канапкі, так-сяк падцягнуў штаны і ўжо стаяў, па-дурному падтрымліваючы іх, каб не спаўзалі зноў долу, сволачы!.. – Ну, ёп!..
Але толькі сабраўся ён пайсьці адсюль прэч, як раптам дзьверы ў габінэт з трэскам расчыніліся і ў праёме паказаліся строгія ды ўкормленыя (кха!..) твары адразу ці не сямёх міліцыянтаў.
– С-стая-аць! Рукі за голаў! – зароў, па ўсім відаць, старшой гэнага ўзмоцьненага апэратыўнага нараду.
І, не чакаючы, пакуль і без таго стаяшчы бядак закладзе рукі за голаў, гэты самы старэйшы клапаносы міліяка хвацка паднырнуў Зьміцеру пад локаць, выкруціў яму руку, ды мыском свайго храмаванага боту гэтак зачваўбярыў яму ніжэй сьпіны, што пралетар толькі гвякнуў і цэпам заваліўся на тую самую канапку, на якой толькі што рачкаваўся.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.