Выкраданьне вепрука. Ігар Сідарук
горкае гора Аблыга пасаромеўся. І за гэта яго неадвержна напаткала адплата: пасьля разгрузкі чушак скула, здаецца, перакрыла ўсё, што яшчэ можна было хоць бы як перакрыць.
– Мамуля мая пракаветная! – недарэзным сабачкам, што ляжыць ды канае пераеханым на асфальце, скугальнуў счарнелы да рубэроіду Зьміцер. – Лепей ужо пад бульдозэр, чым так!..
– Давай, Дзімка, дуй да бабкі Аўдоты, – спачувальна скрывіўся напарнік Касташ Шалёны, які зь нядаўняе пары быў дапушчаны да самазьнішчальнае тайны Аблыгі. – Хай яна змаракуе, што са шчасьцем тваім рабіць…
– А што мне твая бабка?.. – завератачыўся здыхаваты Аблыга.
– Ты давай дуй. Мазі яна ведае. Траўкі ўсялякія…
– І што – мазі твае?
Аднак было бачна, што ў глыбіні даўно стухлых зьмітровых вачэй запалілася непрыкметным агеньчыкам штосьці падобнае на надзею.
– Ня мне, а табе, дурань! Ці гэта ў мяне выперла?.. Каб у мяне так смылела, я б ужо даўно… – Касташ смачна сплюнуў, горды адное тым, што не яго жарэ гэткая навалач.
Зьміцервагаўся. Ён муляўся знагі на нагу, дарэмна спрабуючы знайсьці больш зручнейшую паставу.
– Каб мне нейкай ключцы старой – сраку сваю паказваць?!.
– Ды ня трэба табе ёй нічога паказваць! Я ж кажу – мазі яна ведае. Ужо палова нашых мужыкоў у гэнай Аўдоты пералекавалася.
– І што? – зноў затупіў Зьмітро.
– От, бляха! – пляснуў па сьцягну Шалёны. – Я дзела табе кажу. Ня хочаш да Аўдоты – у лякарню шкыньдзёхай!
Пралетар Аблыга зноў уявіў, як маладая дахторка лезе яму якім-небудзь нікэлёвым зондам у задні праход, і матлянуў галавою.
– Не!..
– Што – “не”?
– Толькі не ў лякарню.
– Горай будзе.
– А ты ня кракай! – Зьмітро перамяніў паставу. – Давай, дзе там твая Ізьвяргіль жыве?
– Аўдота яна, – невядома чаго пакрыўдзіўся за абзываньне “Ізьвергіляю” чужое, ня роднае яму бабці Шалёны. – Ды во – у завулку Задымлянскім. Трыццаць даляраў за візыту бярэ. І за мазьку, здаецца, столькі ж.
– Ого! Ні фіга сабе! – толькі й выдыхнуў Зьміцер. Ён паспрабаваў перакінуць у галаве, колькі ж гэта будзе на звычайныя грошы. – У мяне й грошай такіх няма.
Касташ памаўчаў, крытычна аглядваючы хваравітага Аблыгу.
– Знойдзеш. Як хочаш сядзець па-людзку ды з рознымі бабамі качацца – дык знойдзеш.
Надвячоркам, каб адагнаць дурную страхату, Аблыга храснуў з заводзкімі хлопцамі “маліноўскую” шклянку падазронае самаробнае гары ды пацёгся ў Задымлянскі завулак. Ад гарэлаўкі Зьмітру стала моташна. Праз тканіну порткаў яму здавалася, што ягоная скула зрабілася зусім сінюшняю і тугою, ды не раўнуючы празь якую хвіліну покне на самусенькім анусе самаразрыўнай гранатаю…
Добра яшчэ, што завулак быў зусім побач. Мокры, дрыжачы, ён хапянуўся за клямку дзьвярэй перакослае, заімшэлае хаты.
– А хто тут? – раптам данеслася недзе з бакавушкі да Зьміцера, калі ён пераступіў