Выкраданьне вепрука. Ігар Сідарук
тынку прасьценку ды гэткім чынам забыўся хоць на нейкую заспакоеную гадзінку.
На раніцу заставалася толькі адно: рыпнуць да крышыва зубамі ды намыліцца з праклятым візытанцтвам у местачковую лякарню.
І там, як на грэх, ён напраўду патрапіў да сымпатычнае, як жнівеньскі няскручаны сланечнік, маладзенькае сакаўнаклубнае дахторкі. Зьміцер аж ледзь ня сплюнуў ад злосьці, як толькі пераступіў парог мэдычнага габінэту ды ўбачыў гэтую самую сонечную рыжуху.
– Што ў вас? – млява пасунулася яна насустрач Аблыгу.
– У мяне?.. – у роце было суха, нібы ўнутры перакручанага электрычнага дроту.
– Ну не ў мяне ж, – паехала ўніз у шармовае крывізьне ўсьмешачка маладзіцы.
– У мяне, там… ну… таго, вообшчэм!.. – гэта было ўсё, што быў здатны больш-меньш талкова вытлумачыць пасьмешлівае дахторачцы наш рабацяга.
– Паказвайце, дзе там і што, – не зьвяртала ўвагі на ягоны гарачы, струменісты пот мэдычка.
– Як… і вам паказваць?!
– Што значыць – і мне? – дахторка павярнула набок сваю прыгожую шыйку.
Зьміцер маўчаў, разумеючы, што збалбатнуў нейкую лухту.
– Давайце, давайце. Ня вы першы, ня вы апош ні.
Зьмітро стаяў, марудзячы.
– Ды ня ўкушу я вас, малады чалавек. Сорам тут не да месца.
Ён узяўся за прарэшку. Змакрэлыя пальцы дрыжэлі, “маланку” заклініла. Ён, у душы клянучы і сябе, і гэтую ўсьмешлівую маладзічку, тузануў мацьней. Безвынікова. Тады Аблыга, ужо злуючыся ўшчэнт, шмаргануў што было сілаў ды выдзер амаль усю прарэху “зь мясам”. Зьніякавелы, ён трымаўся за пас і ня ведаў, што рабіць са штанамі.
– Станьце на калені на канапку ды рассуньце седніцы, – маладзічка, здаецца, як на зло, забаўлялася ўсім тым, што адбывалася са Зьміцерам.
– Што?..
– У вас праблемы са слыхам ці з чым іншым?
І Аблыга, заціскаючы ў руцэ выдзертую “маланку”, нібы заціскаючы свой апошні шанец на выжываньне, стаў. І седніцы рассунуў, трымаючы ў правым кулаку ўсё тую ж клятую “маланку”.
У нейкую пякельную каменную крушню абрынулася ягонае сэрца, калі да тугое паверхні скулы раптам дакрануліся халаднаватыя пальчыкі дахторкі. Спачатку яна толькі правяла пальцам па больцы, а потым нечакана націснула мацьней.
– А-а!.. Што ж вы… – ледзь стрымаўся Зьмітрок, каб не паслаць дахторку па-пралетарску.
– Так баліць? – даўно прывыклая да мужчынскіх енкаў, запытала мэдычка.
– А то не!..
– Пацярпіце. Да бабці, відаць, хадзілі? – спытала, як стрэліла, маладзічка.
– Да якой бабці?! Да вас адразу…
– Маўчыце ўжо. Бачу я, як да нас… І што яна вам сюды прыкладала?
– Ды не прыкладвала яна мне нічога!
– Вы гэтыя казкі каму іншаму распавядайце. Каб яшчэ горшых наступстваў не было.
– Якую праўду? Якіх наступстваў?!. – здавалася, і тут ня будзе канца зьдзекам.
– Незваротных. Калекам на ўсё жыцьцё захацелі застацца? Дык чым яна вас прыхарошвала?
– Нічым,