Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.. Аляксандр Гужалоўскі

Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг. - Аляксандр Гужалоўскі


Скачать книгу
каханне, пачуццёвае каханне, нарэшце, ганарлівае каханне). Фізіялагічнай асновай шлюбу, на думку Шміта, з’яўляецца «плоцьны поцяг». Дзетанараджэнне ён разглядаў як «прадукт біолёгічнага падзелу працы». У ліку найважнейшых умоў стварэння камуністычнай сям’і аўтар называе: вызваленне жанчыны з «кухонных путаў», перанясенне функцыі выхавання дзяцей у калектыў і ўцягванне жанчыны ў вытворча-грамадскую працу. Як урач Шміт выступаў за сэксуальнае выхаванне дзяцей, а таксама забарону ўступаць у шлюб па медыцынскіх паказчыках.

      Разам з тым аўтар, адчуваючы паварот у дзяржаўнай сямейна-шлюбнай палітыцы, кажа пра новую сацыялістычную манагамію, права маці на сямейнае выхаванне дзяцей, а таксама пра сублімацыю сэксуальнай энергіі. Ён пэўны, што хутка прыйдзе той час, калі «чалавецтва ачалавечыць свае жывёльныя палы, яно адмовіцца ад налётчыкаў любові, растратчыкаў плоцьнай энэргіі і будзе пераключаць гэту сваю энэргію на ток высокага напружаньня грамадзкае творчасьці»[82].

      Такім чынам, на працягу 1920-х гг., разам з іншымі савецкімі рэспублікамі, БССР стала палігонам для выпрабавання розных тэорый і канцэпцый, якія прапаноўвалі новыя альбо тлумачылі старыя ўзаемаадносіны палоў[83]. Яны ствараліся сацыёлагамі, біёлагамі, урачамі і, вядома, кіраўнікамі маштабнага эксперыменту – партыйнымі ідэолагамі. Унутры палітычнай і навуковай эліты ў той час яшчэ маглі суіснаваць розныя погляды на «палавое пытанне». Пра плюралізм думак сведчыла адпраўка летам 1926 г. з СССР у Афрыку экспедыцыі прафесара І. І. Іванова з мэтай «вырашэньня аднаго з буйнейшых пытаньняў, што стаяць перад чалавечым розумам», а менавіта «скрыжаваньня чалавека з малпаю»[84]. Спробы вытлумачыць матывы і асаблівасці сэксуальных паводзін чалавека з дапамогай марксісцкай тэорыі карысталіся вялікім попытам і даверам перш за ўсё ў гарадскога насельніцтва, пераважна моладзі. Дзякуючы публічнай дыскусіі сэксуальныя адносіны паступова набывалі новае, палітычнае вымярэнне.

      Тэарэтычныя пошукі ў галіне новых сямейна-шлюбных адносін знайшлі сваё ўвасабленне ў савецкай нарматворчасці, заканадаўчых актах.

      За справу бяруцца юрысты

      На заканадаўчым узроўні савецкая дзяржава рэгулявала сэксуальныя паводзіны насельніцтва з дапамогай сямейнага і крымінальнага права. Савецкае сямейнае права ўтварала сістэму юрыдычных норм, якія рэгламентавалі грамадскія адносіны, што паўставалі з факта шлюбу і прыналежнасці да сям’і. Большая частка гэтых адносін, такіх як каханне, узаемная павага, асабістая свабода, адказнасць, давер, адданасць, сямейнае выхаванне, мелі немаёмасны характар. Аднак шлюб нараджаў таксама маёмасныя адносіны – з’яўлялася агульная маёмасць, абавязкі ўзаемнай матэрыяльнай падтрымкі, утрымання дзяцей і інш. У сферу кампетэнцыі крымінальнага права ўваходзілі злачынствы на сэксуальнай глебе – гвалтаванне, разбэшчванне, арганізацыя сэксуальных паслуг.

      Падмурак новых шлюбна-сямейных адносін у СССР заклалі ўжо


Скачать книгу

<p>82</p>

Шміт З. Род і здароўе, шлюб і сям’я. Менск, 1931. С. 17, 23, 29, 48.

<p>83</p>

Разам з айчыннымі наватарскімі даследаваннямі тагачаснай савецкай, у тым ліку і беларускай чытаючай публіцы былі даступны найлепшыя ўзоры заходняй сэксалагічнай думкі, такія як класічная праца доктара Т. Г. Ван-дэ-Вельдэ, аўтар якой без усялякага сэксуальнага эксперыментатарства, шчыра і адказна імкнуўся дапамагчы людзям дасягнуць доўгатэрміновага шчасця ў манагамным шлюбе, заснаваным на фізіялагічнай і псіхалагічнай гармоніі і, пажадана, каханні. Гл.: Ван-де-Вельде Т. Г. Техника брака. Совершенный брак – опыт исследования и техники. Харьков, 1928.

<p>84</p>

Чырвоная зьмена. 1926. 8 ліпеня. № 77. С. 4.