Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.. Аляксандр Гужалоўскі
маюць таксама асобы, якія знаходзіліся ў фактычным, не запісаным шлюбе, як гэта пазначана ў артыкулах 5 і 6.
8. Умаўленьне паміж развадных супругаў аб тым, пры кім зь іх і хто зь дзяцей застаецца на выхаваньне, хто зь іх і якую долю расходаў на іх утрыманьне і выхаваньне возьме на сябе і разьмер утрыманьня незабясьпечанаму супругу запісваецца органам ЗАГС у асобы пратакол. Выдаецца яго асобнік кожнаму з супругаў. Рашэньне ЗАГС можна дамагацца зьмяніць у працэсуальным парадку праз суд.
Старшыня ЦВК А. Хацкевіч. За старшыню ЦВК З. Чарнушэвіч.
Старшыня СНК Я. Адамовіч»[95].
15 лістапада 1928 г. выйшаў сумесны цыркуляр Наркамюста і НКУС «Пра парадак уручэньня павестак аб разводзе асобам, якія пражываюць за межамі Саюзу ССР», адпаведна якому шлюб паміж грамадзянінам СССР і замежнікам скасоўвалі па жаданні аднаго з бакоў пры адсутнасці замежнага сужэнца на агульных падставах. Судовае рашэнне высылалася за мяжу праз савецкае консульства[96].
Сумеснай пастановай наркаматаў юстыцыі і аховы здароўя РСФСР, прынятай 18 лістапада 1920 г., было дазволена штучнае перапыненне цяжарнасці ў медыцынскіх установах незалежна ад таго, пагражае ці не здароўю жанчыны далейшае выношванне плода. Такім чынам, Савецкая Расія (а разам з ёю і Савецкая Беларусь) стала першай краінай свету, якая дазволіла ўласным грамадзянкам рабіць аборты без абмежаванняў. Гэты дазвол разглядаўся ўладай хутчэй як часовы захад, непазбежнае сацыяльнае зло, чым медыка-юрыдычная норма, якая дазваляла жанчынам самастойна прымаць рашэнні рэпрадукцыйнага характару.
Першы Крымінальны кодэкс РСФСР 1922 г. (які дзейнічаў таксама на тэрыторыі БССР) прадугледжваў досыць мяккае пакаранне за такія віды сэксуальных злачынстваў, як згвалтаванне (не менш 3 гадоў) і разбэшчванне непаўналетніх (да 5 гадоў). Артыкул 170 Кодэкса прадугледжваў за прымушэнне да заняткаў прастытуцыяй не менш 3 гадоў зняволення са строгай ізаляцыяй. Артыкул 171 за зводніцтва, утрыманне прытонаў распусты, а таксама вярбоўку жанчын для заняткаў прастытуцыяй таксама не менш 3 гадоў са строгай ізаляцыяй. У выпадку ўцягвання ў заняткі прастытуцыяй непаўналетніх тэрмін зняволення павялічваўся да 5 гадоў. Са старога, імперскага Укладання аб пакараннях у савецкі Крымінальны кодэкс не перайшлі артыкулы, якія прадугледжвалі ссылку ў Сібір за мужаложства і скаталожства[97].
Усе пазначаныя артыкулы перайшлі ў Крымінальны кодэкс БССР, прыняты ў 1928 г. Васьмігадовая судовая практыка прымусіла беларускіх заканатворцаў змяніць пакаранні за сэксуальныя злачынствы ў бок іх узмацнення. Так, артыкул 233 «Палавыя зносіны з асобамі, якія не дарасьлі да палавой сьпеласьці» цяпер выклікаў пазбаўленне волі без строгай ізаляцыі да 3 гадоў, артыкул 235 «Палавыя зносіны з фізычным гвалтам» – да 5 гадоў, артыкул 236 у частцы А «Прымушэньне займацца прастытуцыяю, зводніцтва, утрыманьне прытонаў распусты, а таксама ўцягваньне жанчын у прастытуцыю» – да 5 гадоў са строгай альбо без строгай ізаляцыі, у частцы Б «Такія самыя
95
НАРБ. Ф. 6. Воп. 1. Спр. 564. Арк. 13–14.
96
НАРБ. Ф. 99. Воп. 2. Спр. 662. Арк. 94.
97
Уголовный кодекс РСФСР. С предисловием Д. И. Курского. М., 1924. С. 624–626.