Калі цябе спаткае казка…. Ганна Навасельцава

Калі цябе спаткае казка… - Ганна Навасельцава


Скачать книгу
тых лясах каралевіч жыве, дзе цвіце кветка, якая скарбы множыць?

      – Мабыць, у тых… – і далей сабе бягу.

      А поўня ў хмары загарнулася. Шлях нябачным удаўся. Яліны высозныя блізка падступілі, шапацяць нешта пагрозлівае, як быццам не вераць табе. Ды не зважаю на тое, нясу цябе праз лясы і яшчэ пытаюся:

      – Каралевіч закляты вінаватых не прабачае, а тых, хто яго падманвае, са свету зжывае. Ці ўсміхнешся такому прыязна?

      – Усміхнуся, – кажаш. – Буду прыязнай, буду шчырай. А чары вялікія, якімі людзей палохаць ды караць, у яго ж хораме сабраныя?

      – Мабыць, у яго… – і далей паспяваю.

      Хмары нізка над зямлёю кудзеляцца, як цябе і мяне вітаюць. Лясы дрымушчыя выступаюць насустрач, быццам радуюцца. І толькі я адзін ведаю, што не было, не будзе праз іх шляху. Нясу цябе гушчарамі цёмнымі, нясу ды пытаюся ўжо апошняе:

      – Каралевіч закляты дорыць скарбы, дорыць чары тым, хто варты. Ці не возьмеш іх?

      – Не, не вазьму скарбаў. Не вазьму чараў, – ды болей нічога не мовіш.

      – Чаму гэта? – спыняюся, бо няма ўжо куды бегчы.

      А ты з маёй спіны на зямлю саскочыла ды азіраешся сюды-туды, нібы шукаеш каго. Пра тое, дзе ж каралевіч закляты, чакальна кажаш. «Знік, няма яго!» – смяюся здзекліва і пазіраю, што ж ты рабіць будзеш…

      Нічога не робіш, адно зноўку слязьмі залілася надрыўна, як быццам і шчырымі. Дзе ўпадзе твая слёзка на зямлю, там кветка сінім агнём успыхне. Як і ты, дзівосная, мілая… А сама наракаеш, за што ж гэта стаць не жывой, не мёртвай… Не выбавіла заклятага каралевіча? Дык жа зрабіці таго не магла, бо зусім не бачыла яго. І думалася табе, што павінна быць справядлівей за такое…

      Плачаш уголас, а я ж схаваўся ў нетрах лясных, ляжу ціха, скруціўшыся пад ракітай. Справядлівасць, кажаш… Чмыхнуў носам, лапамі лісця як паболей загарнуў, утульна абвіўся шэрым хвастом. Будзе табе справядлівасць. Хоць і воўк я, дык усё ж…

      І сніцца табе сон, што з гушчару ляснога прыходзіць нейкі з шэрымі глыбокімі вачыма, памяркоўны, спагадны. Абліччам гожы, з голасам ціхмяным. Каралеўнай сваёй цябе кліча, застацца з ім у цёмных лясах просіць. Кажа, што гэтак яго адчаруеш, выбавіш, выратуеш…

      А ты ж яму ўсміхаешся, кажаш, увесь да сэрца прыйшоўся табе… Застанешся з ім у цёмных лясах, а змрок іх – зусім не цёмны, не страшны… І адчаруеш, выбавіш, выратуеш яго, прыгожага, невінаватага. Адно няхай жа ён ваўка шэрага, дакучлівага са свету звядзе, які цябе палохае ды пагражае гнеўна.

      Мінаецца сон, і ты не памятаеш, не ўспомніш нічога-нічога. У невядомы вырай знікаюць сны! А я з-пад ракіты падымаюся, да цябе з’яўляюся і абяцаю ўрачыста, што з’ем цябе, з’ем… Адно сонейка ваўчынага прычакаю, каб смачней ды весялей было! Хочаш плакаць – плач. А ўцякаць уздумаеш – злаўлю! Хто ж у цёмных лясах спрытнейшым за мяне будзе?!

      Не плачаш, не ўцякаеш, хоць і чакаю, што птушкай легкакрылай абернешся. Бачу па вачах, што хочацца табе ўзняцца ды паляцець… Кажаш як на тое чынна, міла:

      – Не буду ўцякаць, не змагу птушкай свабоднай стацца, у неба падняцца… Горкі мой лёс, ды не падзецца


Скачать книгу