Дні без лета. Андрей Латыголец

Дні без лета - Андрей Латыголец


Скачать книгу
на зямлю і выбівае шкло чарговай сметніцай. Па тым жа сцэнарыі яны пранікаюць унутр.

      Дзверы пікапа адчыняюцца, і мужчыны хутка загружаюць у салон машыны нарабаваныя прадукты харчавання.

      – У гэтым квартале ёсць запраўка. Нам трэба больш паліва! – кажа Філіп, улазячы на пярэдняе сядзенне, і Джэсіка едзе далей.

      У аб’ектыў трапляе запраўка з жоўтай эмблемай «Shell». Пікап пад’язджае да калонак з паліўнымі бакамі. Філіп выскоквае з машыны і рашуча накіроўваецца да калонкі. Устаўляе ў бак пісталет і дастае са свайго кашалька банкаўскую картку. Прыкладае яе да панэлі на калонцы – чуецца ўхвальны гук выкананай аперацыі, і па шлангу ў пікап пачынае паступаць бензін.

      – Макар, камера садзіцца! – гаворыць Кіра, як толькі Філіп вяртаецца ў машыну. Джэсіка націскае на газ.

      – Добра, давай мне, зараз паглядзім, – Макар забірае ў жонкі камеру і накіроўвае аб’ектыў на Філіпа з Джэсікай.

      – Яшчэ далёка да вашага дома? – пытаецца ў іх Макар.

      – Зараз павернем на Крошэрон-авеню і праз пяць хвілін будзем ля мэты, калі толькі не ўзнікне ніякіх праблем, – адказвае яму Джэсіка.

      Камера выключаецца.

      Яны выбягаюць з пікапа і кідаюцца да двухпавярховага дома. У кадр трапляе цагляны будынак з дэкаратыўнай тынкоўкай, дах з чырвонай чарапіцы і з высокай трубой пасярэдзіне. Каля дома акуратны газон, туі і піхты. Дворык выглядае даволі дагледжаным нават цяпер, калі на горад павольна асядае попел і здаецца, што ў Нью-Ёрку выпаў першы снег.

      Філіп знаходзіць ключы, адчыняе дзверы, і ўся кампанія забягае ў дом. Здымкі абрываюцца.

      Макар наладжвае камеру, якая ляжыць на роўнай паверхні, хутчэй за ўсё, на стале, і паказвае адзін з пакояў у доме. Потым адыходзіць і сядае на канапу побач з Кірай. Пакой невялікі. Канапа стаіць каля сцяны, на якой вісяць постары з коміксаў. Проста па курсе, насупраць дзвярэй, месціцца стол з камп’ютарам, над ім – паліцы з кнігамі.

      – Ну што ж, мы ў доме Філіпа і Джэсікі. Нас размясцілі ў пакоі іх сына Джэйкаба, які трагічна загінуў летась у скаўцкім паходзе. Яму было пятнаццаць. І, па-шчырасці, па іх не скажаш, што яны ў смутку. Джэсіка толькі змянілася ў твары, калі Філіп згадаў імя сына, і на гэтым усё. Яны моцныя людзі. Мы тут ужо каля дзвюх гадзін. Я зарадзіў камеру і буду зараджаць яе ўвесь час, пакуль мы пад гэтым дахам. Філіп сказаў, што тут мы правядзём адну ноч. Адпачнём, збяром усё неабходнае і раніцай адправімся ў дарогу. Ужо дакладна вырашана, што мы будзем рухацца на поўнач да мяжы з Канадай, а там, калі атрымаецца перасекчы заставу, паедзем да іх сваякоў у Манрэаль. Там у Джэсікі жыве стрыечная сястра, і ёсць невялікая надзея, што да Канады воблака попелу не дойдзе. Плюс, як выявілася, у Кіры таксама ёсць сваякі ў Канадзе: у Таронта жыве яе хросная маці. Будзем наладжваць кантакты. Цяпер у нас прынамсі ёсць план і мэта.

      – Але мы нават не можам патэлефанаваць бацькам у Беларусь. Я і думаць не хачу, як яны там хвалююцца, – не гледзячы ў камеру, кажа Кіра. – У навінах, відаць, ужо ва ўсю раструбілі аб амерыканскім апакаліпсісе… Божа, якая ж я дурніца, на чорта


Скачать книгу