Рыбін горад. Наталка Бабіна

Рыбін горад - Наталка Бабіна


Скачать книгу
пад бок і пад галаву; як сястра я не падарунак. Бывала ўсялякае. Яна расшуквала мяне ў хрушчобах у Менску на Розачцы і знаходзіла там у непрытомным стане. Яна плаціла дактарам за вывядзенне мяне з запою. Было, мы з ёй год не размаўлялі. Ёй прыйшлося дзеля мяне даваць хабар. І аднойчы я ўжо была прытарочана да справы аб забойстве.

      І вось зноў.

      Самае галоўнае, гэта была абсалютна незразумелая сітуацыя. Хто, навошта падсыпаў кардыёстым у каву? Навошта і хто?

      – Так, – Улянка памаўчала. – Ну, куды ўляпалася цяпер?

      Я заматляла галавой.

      – Не, я тут не пры чым, дакладна. Нават уявіць не магу…

      – А я магу! – сястра раззлавана ўсхапілася і захадзіла па невялікім пакоі. – Я магу! Ты зноў бярэшся за сваё! – яна села і пацёрла лоб. – Колькі ўжо можна, Ала! Мы ж дамаўляліся!! Ужо пяцьдзясят не за гарамі!

      Я маўчала, стрымліваючы слёзы, якія, як заўжды, падступілі нечакана.

      Улянка ўзяла сябе ў рукі.

      – Ну, выбачай, сястрынка, – яна села і абняла мяне за плечы.

      Я выцерла вочы.

      – Гэта ты павінна мне выбачыць.

      – А твой кардыёстым дзе? – спыталася Улянка.

      – На месцы.

      У мяне праблемы з сэрцам, і я павінна пастаянна прымаць гэты прэпарат, але толькі па паўтаблеткі ў дзень. Усе мае лекі выявіліся некранутымі.

      – Так, так, так… Значыць, сітуацыя такая. Нехта падсыпаў у каву моцны сардэчны прэпарат. Можна меркаваць, з мэтай атруціць. Наколькі я ведаю, ім можна смяротна атруціцца нават здароваму чалавеку, калі доза будзе вялікая. А хвораму – вось як табе…

      – Або табе, – кінула я.

      Улянка на секунду задумалася і кіўнула.

      – Так, або мне, – дастаткова проста трохі перавысіць дозу, каб справакаваць небяспечны сардэчны прыступ… Зосі, можа, нічога і не было б – яна маладая і ў яе, Богу дзякаваць, з сэрцам парадак… У бабулі сэрца было вельмі зношанае, гэта так, але яна ніколі і не піла кавы… Я, прынамсі, не помню, каб яна рабіла гэта. Ты правільна заўважыла: што яна выпіла каву – выпадковасць. Значыць, значыць, значыць… Значыць, можна сказаць з пэўнасцю: кардыёстымфортэ ў каве быў прызначаны не для яе… Для цябе?

      – Не знаю. Але я бачыла смерць. За мяжой, ноччу.

      – Алка, я заўважыла пачатую бутэльку віскі за лядоўняй на верандзе… Не здзіўлюся, калі ты бачыла чарцянят ў міжскрынкавай прасторы.

      Прылоўленая на гарачым, я маўчала. У хаце было вельмі ціха.

      – Бабуля памерла не сваёй смерцю. Чужой. Або тваёй, або маёй. Вось усё, што мы можам цяпер сказаць.

      – Не, я сапраўды бачыла смерць, – пачала тлумачыць я і спатыкнулася. Да мяне раптам дайшло, што сказала Улянка. – Тваёй смерцю? Цябе маглі спрабаваць атруціць?

      Невядомы зламыснік хацеў смерці Уляны? Я выказала такую здагадку проста праз раздражнёнасць, праз тое, што сястра адразу абвінаваціла мяне. А яна паставілася да гэтага так сур’ёзна?

      І тут, у той час, калі я невымерна здзівілася, у час, калі сонца спусцілася


Скачать книгу