Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда. Васіль Герасімчык
эміграцыя, якая атрымлівала паведамленні з радзімы, ускладала вялікія надзеі на французскага імператара Напалеона ІІІ, спадзеючыся, што сумесная вайна Францыі і Сардзінскага каралеўства супраць Аўстрыі за вяртанне Італіі паўночных зямель перарасце ў далейшае вызваленне Балкан, Венгрыі, а затым і польскіх зямель, у тым ліку ў складзе Расійскай Імперыі.
Будучы ж дыктатар паўстання Людвік Мераслаўскі ў якасці плана прапанаваў, выкарыстоўваючы распачаты маніфестацыйны рух, захапіць у Варшаве цытадэль са зброяй і імператарскага намесніка Міхаіла Гарчакова, каб прымусіць рускі гарнізон пакінуць горад, а затым ахапіць паўстаннем усю былую Рэч Паспалітую. Аднак уплыў польскай эміграцыі і колькасць прыхільнікаў Мераслаўскага былі нязначнымі ў Каралеўстве Польскім.
На месцах пачыналі складвацца так званыя “рэвалюцыйныя арганізацыі”, якія часта дзейнічалі незалежна адна ад адной. Наладжванне сувязей паміж імі станавілася адной з найважнейшых задач.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.