Беларусалім. Кніга першая. Золак. Павел Севярынец

Беларусалім. Кніга першая. Золак - Павел Севярынец


Скачать книгу
холу; цяжкае дыханьне атачыла яе; моцныя рукі, выгаленыя падбароддзі і бліскучыя пантофлі ніяк не маглі справіцца зь ёю.

      – Передайте ему, слышите… я согласна! Я умею… Вальс… не важно, тверк значит тверк!..

      Суседкі сустрэлі яе ў кватэры моўчкі. Няздадзеныя іспыты яна выкладвала на стол, сядзела так з гадзіну і складвала кансьпекты ды кнігі назад у шафу. Толькі пасьля таго, як яе званітавала на кухні, Люда ўпёрла рукі ў бокі і смачна сплюнула ў чарупіну: “Каз-зёл!” Кашчавым пальцам указала ёй на жывот:

      – Забі ў сабе казла.

      Сьняжана Райская сядзела на ложку насупраць, сутаргава сьцяўшы каленкі, вочкі авечыя, і шэптам мучыла:

      – Ты ж пакінеш маленькага? Ён жа тут ні пры чым?

      Ягоная мама Вера ў заслаўскай хаце на беразе возера перад Замчышчам, маўклівая старая настаўніца з глыбокімі вачыма, накарміла яе малочным супам з макаронамі, паказала ягоныя дзіцячыя фоткі, ад якіх у яе пераварочвалася пад сэрцам, і прасядзела зь ёй, абняўшыся, некалькі гадзінаў. На наступны дзень ён пазваніў і так, што прабрала яе ўсю да жывога ўнутры, запатрабаваў сустрэцца.

      Кранула пальцамі шкло. Якое халоднае! Вулічныя ліхтары памерам са сьвечкі. Адна, дзьве, тры. Яна ставіла ў Саборы перад абразамі шторазу за сябе, за Андрэя і за дзіця.

      Яна хадзіла і ў Катэдру, са смутнай здагадкай, што пакараная за спакушэньне ксяндза. Падоўгу спынялася ля стаенкі. “Вітана будзь, Марыя, ласкі поўная, – гулка паўтаралі ў касьцёле хорам, – блаславёная ты між жанчынамі, і блаславёны плод улоньня твайго…” Яна гладзіла жывот, і гэта было падобна на мацярынскае шчасьце.

      Але калі яна сказала гэта Белазору, той кінуў слухаўку.

      Дзіцё было для яе пропускам у новае жыцьцё. Яе шанцам. На скрайні выпадак – суд, генэтычная эксьпертыза, кампенсацыя. Калі трэба, яна гатовая, але… Андрэй адыдзе, паўтарала яна сабе. Вуліца за вакном павольна сплывала ў цёмныя глыбі Нямігі.

      Жывот наліваўся, напінаўся, зародак то вывяргаў зь яе ваніты, то патрабаваў тварагу, ён высмоктваў яе, ён пажыраў яе знутры. Ён пачварна павялічваўся сам, яна марнела, але ўсё адцягвала час. Яна, каралева, згубіла галоўнае – волю.

      Дахаты? А як дахаты, калі заўсёдны бацькаў пакутлівы крэхт у прыбіральні аказаўся ракам кішэчніка, і цяпер дома ўсё тхне, ные і скрыгоча зубамі?.. Калі праца суддзі раённага суда пакінутая, пенсія шчэ не налічаная, і мама, полацкая сьвецкая львіца, разьбітая адным ударам, паціху шалее каля сваёй гніючай паловы? Спалохана сунула дачцэ ў далоні купюры; бацька схуднелы, сьцяты, да хрумсту сьціскаў кулакі. “Дагулялася!” Воля моўчкі скаўтвала, камячыла грошы ў кашалёк.

      Паходы да дзьвярэй Андрэя станавіліся ўсё больш рэдкімі й нервовымі; яна стамілася змагацца, псіхавала, але больш за ўсё баялася згубіць яго канчаткова і ўсё часьцей вечарам, асабліва калі не заставалася чаго есьці, а знутры ела яе, і хацелася ўсё мацней – ціха плакала на ложку, пахавальна склаўшы рукі на жываце.

      Апошнія тыдні яна бязвольна прасядзела перад вакном зь відам на Траецкае. Шосты месяц. Як цяжка ненавідзела яна Белазора,


Скачать книгу