Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка

Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка


Скачать книгу
і абжыты Сымонам Скірмунтам напрыканцы ХVІІІ стагоддзя; месціўся ён непадалёку ад старога двара Агінскіх. Увогуле тут каранілася сівая гісторыя, і, усведамляючы гэта, Пятро Рамановіч, нашчадак духу і велічы ліцвінскай зямлі, цяпер перажываў неспакой і хваляванне. Думалася: нешта ж павінна рабіцца з таго, што рабілася, інакш які сэнс быў лучыцца ў адзінай грамадзянскай супольнасці, у адзінай дзяржаве, сеяць, жаць, ствараць штось адмысловае ў архітэктуры, мастацтве, несці ў свет самавітасць. Усё, што пасеяна тымі стагоддзямі, павінна б узысці, прабіцца нават праз мур, як прабіваюцца парасткі на ўтаптанай глебе. Адно каб не войны і гвалт над народам!

      А царкоўныя метрычныя запісы сведчылі, што у ХVІ—ХVІІІ стагоддзях у Моладаве гнездаваў слынны ў Вялікім княстве род Войнаў. Потым, як Вайнаўчанка Элеанора выйшла замуж за Казіміра Агінскага, маёнткі Моладава і Парэчча на працягу стагоддзя належалі роду Агінскіх. Але ж Агінскія прыязджалі ў сваю абладу толькі час ад часу, што не дазваляла ім тут як след чыніць справы, даглядаць адшары, і Міхал Клеафас Агінскі, вядомы музќка, кампазітар, апошні з гэтага роду ўладар моладаўскага і парэцкага маёнткаў, абцяжараны гаспадаркаю, прадаў іх урэшце разам з зямлёй Сымону Скірмунту. От той Сымон, маршалак Берасцейскай зямлі і павета Пінскага, пасол сейма ў Рэчы Паспалітай, будучы ў шлюбе з Елізаветай Ажэшкай, даў новую галіну генеалагічнаму дрэву Скірмунтаў.

      Пятро Рамановіч, дарма што з сялян, уважаючы на добрую славу і гонар моладаўскіх уладароў, грунтоўна ведаў іх радавод. Сымон умеў гаспадарыць і панавіў земляробства, пасадзіў дрэвы на пясчанай глебе і пустках, пачаў закладваць парк.

      Ягоны белы палац меў адмысловыя формы. Гэта быў падоўжаны прамавугольнік на адзін паверх, пасаджаны на высокія цокальныя лёхі. Казалі, што ён адпавядаў стылю ампір.

      Цяпер пад чатырохсхільным дахам палаца, крытым ацынкаванай бляхай, узвышаліся коміны; з двух комінаў курыліся ледзь прыкметныя дымкі, раствараліся ў паветры.

      Сонца хілілася на той бок палаца, яно час ад часу хавалася за шэрай, напаўпразрыстай навалаччу ў небе, і тады на прастору двара падалі і беглі кудысь кудлатыя мітуслівыя цені.

      Пакінуўшы за спінай зялёны газон, Пятро ўзняўся па прыступках на тэрасу, упрыгожаную чыгуннай дэкаратыўнай агародкай. З тэрасы быў цэнтральны ўваход. Ён прыхінуў да калон ровар і хвіліну пастаяў, пераводзячы дыханне: заставаўся апошні крок, каб пастукацца ў панскія дзверы. Тут Пятро заўжды пераадольваў сваё хваляванне.

      Сцяну палаца аздаблялі барэльефныя гірлянды над вокнамі. Яны навісалі кветкамі, перавязанымі стужкай. Дзве пары белых калон стаялі на цэнтральным ганку. Яны падпіралі прыдашак з трохкутным шчытом, на якім былі змешчаны гербы: радавы «Дуб» Скірмунтаў і радавы «Кораб» Ажэшкаў. У гербах жылі памяць і павага да продкаў, сіла і сямейная моц.

      За калонамі на сцяне, над дзвярыма, быў вымураваны круглы медальён з ініцыяламі заснавальнікаў палаца.

      Госць зняў лёгкі капялюш – няйначай, з пашаны да гэтага медальёна. Але не паспеў пацягнуць за нітку званка, як дзверы адчыніліся і перад ім паўстала пані Марыя


Скачать книгу