Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка

Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка


Скачать книгу
збег кудысьці. Далей ад Жэневы!

      – Іншымі словамі, пёрднуў і схаваўся за вугал!

      – Гм… Ну, а Гітлер – што?..

      – О, гэты – мастак! Не горшы ад таго. Я трохі ведаю нямецкую мову, – паведаміў Мэндаль, – і аднойчы праштудзіраваў змест яго кніжкі «Майн Кампф». Я спаліў яе потым, але ж многае помніцца. Нельга забыць трызненні нацыста, душыцеля нашага.

      Борух засоп:

      – А ці варта ў гэтай хаце пра нячысціка гаварыць?

      – Нічога… – блаславіў Пятро.

      – Паслухаем! – Абко прагнуў новых ведамак.

      – Вазьміце толькі на ўвагу, – крывячы ва ўсмешцы мясістыя абмасленыя губы, казаў далей Мэндаль. – Яўрэй гаворыць дзеля таго, каб хаваць свае думкі. Каб іх вуаляваць. Так-так… Праўду выказанага ім трэба шукаць пад натрусам слоў… Гэта – з кнігі Гітлера.

      – Выдатна! – адгукнуўся гарэзліва рымар Абко.

      – Яшчэ ззамаладу Гітлер пачаў даследаваць памкненні і высілкі сацыял-дэмакратаў, іх мэты, метады дзеянняў. Ён быў уражаны, што сацыял-дэмакраты адмаўляюць нацыю, адмаўляюць Бацькаўшчыну, законы і нават існуючую традыцыйную школу. Гітлер стаў прыглядацца, пачаў чытаць выданні, якія належалі гэтаму руху, – брашуры, газеты, вывучаць іх аўтараў, выдаўцоў… Што ж яму адкрылася? Ды там адны габрэі!.. Стаў прыглядацца да правадыроў – за рэдкім выключэннем – сыны абранага народа. Каго ні вазьмі – дэпутатаў рэйхстага, сакратароў партый, старшынь мясцовых арганізацый, вулічных агітатараў – усе габрэі. І жах яго ахапіў. Meіn Gott! Азохэнвэй! Ён пачаў калупацца ў крыніцах – адтуль, не ў гэтай хаце гаворачы, свяцейшы лік Леві Мардахея – Карла Маркса – высоўваецца. Не дай рады… Яўрэйскае вучэнне марксізму падаецца яму суцэльнай бязглуздзіцай. Панове! Марксізм адмаўляе ў чалавеку духоўныя каштоўнасці і сілу, а на іх месца ставіць колькасны склад масы, яе ўтрупянелую вагу. Жахліва!.. Марксізм адмаўляе значэнне народнасці і расы, у тым ліку арыйскай! Марксізм разам з астатнім яўрэйскім хаўрусам пляжыць нацыянальную культуру, школу, увогуле вядзе да разбурэння нацыі. Бачыце, колькі грахоў!

      – Цяжка ўявіць, – сказаў Паўлюк да бацькі,– на чым жа трымаецца камуністычны Савецкі Саюз?

      – А я, сынок, бачыў, на чым ён трымаецца. Як што чырвоным тэрорам той падмурак завецца! І ці той жа Троцкі, ці іншы д’ябал – наверсе!..

      – Калі я вучыўся ў Варшаўскай гандлёўцы, – паведаміў Мэндаль, – меў слухаць лекцыі аднаго прафесара. Ён расказваў нам пра погляды Маркса на гандаль і жыдоўства. Маркс бачыў у гэтай з’яве сацыяльны феномен. Ён лічыў, што калі б грамадства аднойчы нейкім чынам ліквідавала перадумовы для гандлярства, тым самым яно зрабіла б тыповага жыда збанкрутаваным… На гандлі і ліхвярстве ўзгадавалася каста, стаўшая антысацыяльным элементам у габрэйскім хаўрусе. Гэты элемент, пры дасягненні ім высокага развіцця, павінен распасціся, лічыў ён. А – як? Цяжка сказаць. Гэта я вам пакідаю для роздуму… Хе-хе, – пакепліваў Мэндаль. – Эмансіпацыя яўрэяў у яе канчатковым выглядзе, сцвярджаў Маркс, ёсць эмансіпацыя


Скачать книгу