Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка

Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка


Скачать книгу
й малодшы.

      Менавіта ў Расеі, нягледзячы на свае маладыя гады, Барыс успрыняў ідэі бальшавікоў і стаў прыхільнікам сацыялізму. Пераезд сям’і на радзіму з Паволжа не столькі цешыў, колькі засмучаў хлопца. Ён шкадаваў гімназію, рэарганізаваную потым у школу, і неаднойчы папікаў бацькоў за тое, што не дазволілі яму завяршыць вучобу. У Моталі ж учарашні гімназіст знайшоў сабе аднадумцаў, сярод якіх асаблівым імпэтам вызначаліся былыя салдаты, франтавікі, у іх ліку і Пятро Мінюк, былы камісар спецатрада Чырвонай Арміі. Разам стварылі камуністычную спулку (суполку), у якой Барыс выконваў абавязкі скарбніка. Іхняя групоўка фармальна ўваходзіла ў Беларускую сялянска-работніцкую грамаду, якая на той час з’яўлялася дахам для многіх падобных суполак. Людзі шукалі сувязяў з падпольнымі групамі навакольных вёсак і далей – у Янаве, Пінску. Кіравала імі жаданне выпрацаваць адзіную тактыку дзеянняў супраць польскіх уладаў і дамагацца ўз’яднання Заходняй Беларусі з Усходняй, камуністычнай.

      Народу, зажатаму паміж Расеяй і Польшчай, у набліжэнні да дваццатых гадоў, мусіць, самі планеты прадвызначалі ўтварыць цэласную і суверэнную дзяржаву, а сталася наадварот. І свет адно з гэтага мог спачуваць беларусам.

      У тутэйшых патрыятычных сіл узняў дух ІІ з’езд Камуністычнай партыі Польшчы, які адбыўся ўвосень 1923 года і прызнаў правы беларусаў (таксама як і ўкраінцаў) на выхад з-пад улады польскага каланіяльнага рэжыму. Гэты з’езд, да гонару камуністаў-палякаў, блаславіў уз’яднанне разадраных нацыянальных зямель. Адначасова была ўтворана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі. Такім чынам польскія камуністы кінулі выклік сваім самаўпраўным панам-заваёўнікам, якія праглі вялікай дзяржавы.

      Барысу гэта не магло не легчы на душу. Яно дадавала штосьці істотнае да справы, якой ён самахоць займаўся ў камуністычнай спулцы, з’яднанай і дружнай.

      Камуністы наважваліся справядліва і шчыра вырашыць найперш нацыянальнае пытанне і выбавіць народ ад прыгнёту польскіх паноў, затым яны дакляравалі яшчэ нямала такога, на што проста адгукалася спакутаваная сялянская душа, і ў ёй запальваўся агеньчык надзеі.

      Барыс бачыў, як мяняецца выраз твару ў сялян-местачкоўцаў, калі Мінюк ці хто іншы з камуністычнай спулкі чытаў ім улётку «Далоў акупантаў-грабежнікаў!», і, хоць той лісток быў выдрукаваны далёка – у знаным горадзе Вільні, ягоны змест браў кожнага за жывое, як што ў Крэсах Усходніх людзі скрозь жылі аднолькава і за хлеб уважалі мякіну. Праўда, калі шчыра казаць, – мотальцаў крыху выручала рамесніцтва. Аднак і гэта не ўсім грэла душу.

      Пяты год стогне наш край. Пяты год нанятыя панамі апрычнікі гвалтуюць, рабуюць працоўны народ.

      – Прадай усё, што маеш!

      Хіба, сапраўды, нам добраахвотна аддаць сваю карову, каня і ўвесь свой жабрацкі скарб, адракчыся свае гаспадаркі і, адзеўшы торбу, ісьці на паноў, біць іх, паліць іх, катаваць іх?

      А падаткі тым часам сыплюцца і сыплюцца, як град на галаву, дзень за днём павялічваюцца,


Скачать книгу