Мае дзевяностыя. Альгерд Бахарэвiч

Мае дзевяностыя - Альгерд Бахарэвiч


Скачать книгу
слабых, на кожным уроку, кожным перапынку, памятаю калектыўнае зьбіцьцё, байкоты, двубоі да крыві, абыякавасьць, цынізм і поўную адсутнасьць эмпатыі, выбітыя зубы, скрадзеныя рэчы, памятаю гнюснае жаданьне на кожным лапіку калідора і ў кожнай сытуацыі ўсталяваць цьвёрдую герархію, я памятаю пот і страх статку. І на ўсё гэта настаўнікі глядзелі скрозь пальцы, бо ўся сыстэма была пабудаваная на гэтым: страху, сіле, уладзе тупасьці і ўбоства, я памятаю альфа-самцоў і самак, і амэгаў, і калі ўсе на аднаго…

      «Школа як школа», – пацісьне плячыма практычна любы дарослы чалавек, які прайшоў празь пекла ўсеагульнай адукацыі. Не. Ніхто не прымусіць мяне лічыць такі расклад прымальным і неабходным (нібыта для загартоўкі характару). Пабудаванае на прыніжэньні і гвалце апрыёры ня можа быць правільным, ня можа мець права на існаваньне. І вось гэта для мяне сапраўды – закон.

      Школа прывучыла мяне ненавідзець калектывы і бегчы ад іх, а калі трэба – паўставаць супраць, быць аднаму супраць усіх – мой улюбёны стан. І пры гэтым я не магу сказаць, што належаў у клясе да пагарджаных ахвяраў – маё месца ў герархіі было недзе збоку, сярод фрыкаў, да якіх бессэнсоўна прымяняць «пацанскія» законы, фрык існуе сам па сабе, зь ім можна гуляць у футбол, сьпісваць, абмеркаваць сёе-тое, зь яго можна і трэба ржаць і зьдзекавацца, але лепш за ўсё пакінуць яго ў ягоным уласным сьвеце, бо зачапіць яго па законах гэтага, рэальнага, цяжкавата. Сэнс і асалода тэрору ў рэакцыі на яго ахвяры – і правільнай рэакцыяй мусіць быць плач і просьба пра літасьць. А фрык на тое і фрык: хто яго ведае, што ў яго ў галаве – і дзе межы яго чульлівасьці…

      Пасьля заканчэньня школы я ні разу не наведаў славутыя сустрэчы выпускнікоў. З тымі, з кім я сябраваў, сувязі захоўваліся вельмі доўга. А астатнія… Я проста ня ведаю, пра што мне зь імі размаўляць. Што нас яднае – акрамя карычневага будынку-сфінкса, акрамя дзесяці гадоў зьняволеньня ў адным, выпадковым і злучаным падлеткавым гвалтам і дзяржаўнай бюракратыяй труме карабля, «летящего вдаль». Карабля зь нявольнікамі, якім сказалі, што яны ўсе мусяць ацалець, вырасьці і працаваць на гаспадара, бо ў гэтым і ёсьць сэнс жыцьця, бо так пабудаваны сьвет і так загадаў бог.

      Пашпарт

      У 1991-м мне споўнілася шаснаццаць і я атрымаў пашпарт грамадзяніна СССР. Усьведамленьне таго, што цяпер я – адзін зь мільёнаў чалавекападобных чарвячкоў, цалкам аддадзеных пад уладу монстра пад назвай «дзяржава», доўга напаўняла мяне трывогай. Дзяржава, якой бы яна ні была, гэта заўжды жудасьць і зло. «Убей в себе государство!» – як слушна сьпяваў Ягор Летаў. Я думаў пра незалежную Беларусь як пра ўратаваньне ад гэтага савецкага дзяржаўнага усёўладзьдзя, але разумеў: хутка школа скончыцца – і мне трэба будзе рабіцца дарослым. А дзяржава не даруе дарослым таго, што яна даравала мне ўсе гэтыя школьныя гады.

      З савецкім пашпартам я пражыў да пачатку новага тысячагодзьдзя. Трохі шкадую, што не атрымаў пашпарт з «Пагоняй» – не хацелася ў той час ісьці да бюракратаў, а неўзабаве стала


Скачать книгу