Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак

Прыгоды ўдалага салдата Швейка - Яраслаў Гашак


Скачать книгу
вошай у сарочцы. Наглядчык, вы зусім не сочыце за парадкам!

      Фельдкурат спусціўся з кафедры і адышоўся ў рызніцу, куды ўслед за ім паплёўся і наглядчык. Праз хвіліну наглядчык выйшаў, выцягнуў Швейка з гурта дваццаці споднікаў і адвёў у рызніцу.

      Фельдкурат, выгодна ўладкаваўшыся на стале, скручваў сабе сігарэту. Калі Швейк увайшоў, фельдкурат сказаў:

      – Ага, вось і вы. Я тут усё добра абдумаў і лічу, што я вас раскусіў як след. Разумееш, мужык? Гэта першы выпадак, калі ў мяне ў касцёле нехта разрумзаўся.

      Ён саскочыў са стала і, тузаючы Швейка за плячо, крыкнуў, стоячы пад вялікім пахмурным абразом Францыска Салескага*:

      – Прызнайся, лайдак, што ты распусціў нюні толькі так сабе, для пацехі!

      Францішак Салескі дапытліва глядзеў з абраза на Швейка. А з другога боку з другога абраза на Швейка здзіўлена пазіраў нейкі мучанік, якому ў зад уваткнулі зуб’е пілы, і нейкія невядомыя рымскія легіянеры старанна яго пілавалі. На твары пакутніка не відаць было ні пакуты, ні задавальнення ад мучаніцкага лёсу, адно здзіўленне, нібы ён хацеў сказаць: «Як гэта я да гэтага дайшоў, і што вы, панове, са мной робіце?»

      – Так точна, пане фельдкурат, – разважліва сказаў Швейк, ставячы ўсё на карту, – перад абліччам усемагутнага бога і вашым, дастойны ойча, прызнаю, што я хліпаў сапраўды толькі дзеля смеху. Я бачыў, што ў вашай казані не хапае выпраўленага грэшніка, вось я і вырашыў даць вам гэтую радасць, каб вы не думалі, што ўжо не знойдзецца ніводнага прыстойнага чалавека. Ды і сам хацеў пацешыцца, каб стала лягчэй на душы.

      Фельдкурат цікаўна паглядзеў на прастадушны твар Швейка.

      – Вы мне пачынаеце падабацца, – сказаў фельдкурат, зноў сядаючы на стол. – Якога палка? – спытаў ён, ікаючы.

      – Асмелюся далажыць, пане фельдкурат, што належу і не належу да Дзевяноста першага палка і ўвогуле не ведаю, што са мной робіцца.

      – А за што тут седзіцё? – спытаў фельдкурат, не перастаючы ікаць.

      – Асмелюся далажыць, пане фельдкурат, я сапраўды не ведаю, за што тут сяджу. Але я не скарджуся на тое, што сяджу. Мне проста не пашанцавала. Я ўсё стараюся як лепей, а ў мяне ўсё выходзіць на горшае, як у таго мучаніка на іконе.

      Фельдкурат паглядзеў на ікону, усміхнуўся і сказаў:

      – Дальбог, вы мне падабаецеся! Трэба будзе мне спытаць пра вас у следчага. I хопіць аб гэтым. Kehrt euch! Abtreten!

      Вярнуўшыся ў родную сям’ю беспарточнікаў каля кафедры, Швейк на пытанне, што хацеў ад яго фельдкурат, адказаў вельмі суха і коратка:

      – Зусім акасеў.

      За наступнай місіяй фельдкурата – святой імшой – усе сачылі з незвычайнай увагай і непрытоенай сімпатыяй. Адзін арыштант нават пабіўся аб заклад, што фельдкурат упусціць чашу з дарамі. Ён паставіў усю сваю пайку хлеба супраць дзвюх аплявух і выйграў.

      Фельдкурат, які так хораша ажыццявіў на практыцы старадаўнюю традыцыю наведваць вязняў, вярнуўся ў рызніцу, пераапрануўся, загадаў наліць сабе царкоўнага віна з вялікай аплеценай бутлі, выпіў і з дапамогай рыжага міністранта


Скачать книгу